Грамадства33

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі

Эксперт па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пасля ад’езду з Беларусі адкрыў сваю справу ў Албаніі.

Фота тут і далей з асабістага архіву Юрася Губарэвіча

«Звярталіся па паслугі людзі з розных краін, не толькі з нашага рэгіёну»

У Албаніі Юрась Губарэвіч да 2024 года займаўся кансалтынгам. Ён кансультаваў замежнікаў па пытаннях легалізацыі, арэнды ці набыцця жытла, пошуку працы. У Беларусі Юрась таксама быў індывідуальным прадпрымальнікам, аказваў офісныя паслугі і рабіў пераклады. 

«У Албаніі ў мяне з’явілася кола знаёмых, — расказвае ён. — Пабачыў там асноўныя праблемы, патрэбы людзей, якія з’язджаюць за мяжу. І падумаў, што калі ведаеш асаблівасці заканадаўства ў іншых краінах, то можна кансультаваць астатніх. Праходзіць навучанне мне не трэба было, давялося проста самастойна вывучаць іншыя рынкі. Гэта для мяне быў спосаб трохі зарабіць на жыццё.

Звярталіся па паслугі людзі з розных краін, не толькі з нашага рэгіёну і не толькі па пытаннях, звязаных з Албаніяй. Паслугі аказваў на рускай, беларускай і англійскай мовах».

Албанія пакуль даганяе суседнія краіны ў развіцці, таму кансалтынг там мае свае асаблівасці. 

«Калі глядзець на суседнія краіны — Чарнагорыю, Харватыю, — яны пайшлі ўжо далёка наперад, там развіты бізнэс, стабілізаваныя цэны на жытло. 

У 2022 годзе ў Албаніі цэны на набыццё кватэр складалі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў побач з морам. У іншых краінах міжземнаморскага рэгіёна таксама з'яўляліся прывабныя прапановы. Было шмат ахвотных мець там нерухомасць, адпаведна, для гэтага былі патрэбныя кансультацыі, як гэта зрабіць.

Той час яшчэ быў посткавідны. Гэта стварыла ўнікальную сітуацыю на рынку, ён стаў расці. 

Таксама трэба ўлічваць эмігранцкую хвалю. Не для ўсіх гэтых людзей умовы ў краінах Еўрасаюза з’яўляліся прывабнымі ці сувымернымі іх магчымасцям. Часам шукаюць, дзе можна танней арандаваць жытло, прасцей легалізавацца. Мая задача была падбіраць такія варыянты».

У Албаніі Юрась жыў не ўвесь час, але спыняўся там ва Влёры, на ўзбярэжжы. 

«Арэнда кватэры каштуе 12—25 еўра пасуткава не ў сезон, 250-400 еўра за месяц, калі доўгатэрмінова. Залежыць ад горада, раёна ў горадзе і адлегласці да мора, як і ад якасці кватэры. Кліентам знаходзілі варыянты за 300-350 еўра на месяц, калі бяруць на год. Калі хтосьці хоча зняць толькі на жнівень, цэны могуць даходзіць і да 800-1200 еўра».

«Паехаў у Польшчу, бо прававыя асновы краін ЕС больш устойлівыя» 

Па словах палітыка, адкрыць сваю справу ў Албаніі на 2022 год было проста. 

«Некаторыя паперы прымаюцца дастаткова хутка. Больш часу займае адкрыццё рахунку ў банку, атрыманне права на працу. Для Албаніі таксама на той момант не мела значэння, замежнік ты ці не. Як цяпер там — не ведаю.

Падаткі ў Албаніі нізкія. Ёсць фіксаваны, які плаціш штомесяц незалежна ад прыбытку, — трохі больш за 100 еўра. Дадатковыя ўводзяцца, калі даход перавышае пэўную суму».

Асаблівых выдаткаў на справу ў Губарэвіча не было, у асноўным толькі на падарожжы, каб сустракацца з кліентамі.

У мінулым годзе Юрась прыпыніў сваю дзейнасць у Албаніі, таму што вырашыў атрымліваць легалізацыю ў Польшчу.

«Прыняў такое рашэнне, бо прававыя асновы краін Еўрасаюза больш устойлівыя, можна прагназаваць жыццё на больш доўгі перыяд, — тлумачыць ён. — У Албаніі такога няма. 

Не было магчымасці выязджаць з Польшчы, бо чакаў легалізацыю, таму давялося перастаць аказваць паслугі. Цяпер думаю, ці мне наноў усё аднаўляць, ці больш прысвячаць сябе грамадска-палітычнай дзейнасці». 

Юрась Губарэвіч нарадзіўся ў горадзе Белаазёрск у Бярозаўскім раёне, што ў Брэсцкай вобласці. У 2000-м скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 2007-2009 гадах быў намеснікам старшыні Партыі БНФ. У 2012 годзе быў абраны першым намеснікам старшыні руху «За свабоду», у кастрычніку 2016 года стаў старшынёй руху.

У 2020 годзе браў удзел у прэзідэнцкай кампаніі, прымаў удзел у праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі стаў сябрам Каардынацыйнай рады.

Каментары3

  • панэлькі
    21.01.2025
    архітэктура абы-што
  • @)
    21.01.2025
    Грамотно. Если не знаешь, что делать дальше, то лучше пересидеть в теплом месте с невысокими ценами. Это помогает неспеша все обдумать, а потом приняться за дело.
  • Супадзенне?
    21.01.2025
    21 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама падпісалі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве і падтрымцы паміж дзяржавамі тэрмінам на 10 гадоў.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць