Культура2222

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей

Свята-Успенскі сабор Жыровіцкага манастыра, дзе ўжо некалькі гадоў ідзе рэстаўрацыя, працягваюць радыкальна русіфікаваць. 

Гістарычны і новы іканастас у бакавым прыдзеле Свята-Успенскага сабора. Фота: slonimsmc.by

Змены ва ўнутраным убранні беларускай святыні заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына». 

Першапачаткова ва Успенскім саборы быў толькі цэнтральны іканастас, пабудаваны каля 1730 года, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1779 годзе для роспісу гэтага іканастаса, як і іканастаса Яўленскай царквы, быў запрошаны майстар Рыгор Мядзведскі. Іканастас сабора выкананы ў характэрным стылі барока. Звярталі на сябе ўвагу абразы апосталаў, цэнтральная выява «Спаса Уседзяржыцеля» ў сярэбранай раме. Бакавыя часткі іканастаса храналагічна адносіцца да рамонту храма ў 1860-я гг., як і сярэбраныя шаты на абразах.

Стары іканастас у стылі класіцызму ў Свята-Пакроўскім прыдзеле сабора. Фота: slonimsmc.by
Новы іканастас у Свята-Пакроўскім прыдзеле, выкананы ў стылі рускага ўзорачча. Фота: фэйсбук-суполка «Жыровічы (Жировичи, Žyrovičy, Żyrowice) — Дакументы і крыніцы»

У 2023 годзе ў выніку абследавання стану іканастаса спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея і супрацоўнікі «Белрэстаўрацыі» выяўвілі тыя элементы, якія неабходна аднавіць або поўнасцю замяніць. У верасні 2024 годзе ўсе тры іканастасы дэмантавалі для рэстаўрацыі.

Стары іканастас у стылі класіцызму ў Іаанаўскім прыдзеле сабора. Фота: slonimsmc.by
Новы іканастас у Іаанаўскім прыдзеле, выкананы ў стылі рускага ўзорачча. Фота: church.by

Як паведамляе тэлеграм-канал, ужо тады хадзілі чуткі, што іканастасы з рэстаўрацыі не вярнуцца, а застануцца ў музеі. Цяпер гэтыя чуткі, відаць, канчаткова пацвердзіліся: у бакавых нефах, у так званых Іаанаўскім і Свята-Пакроўскім прыдзелах, на месцы старых іканастасаў паставілі ў разы вышэйшыя і цалкам пазалочаныя новыя іканастасы ў стылі рускага ўзорачча.

Рускае ўзорачча — гэта празмерна і безгустоўна перагружаны дэталямі мастацкі стыль, які быў характэрны толькі для Маскоўскага царства ў XVII стагоддзі, а пасля адроджаны ў расійскай эклектыцы, якая звярталася да сваіх гістарычных узораў. Рускае ўзорачча абсалютна чужароднае для барочна-класіцыстычнага Свята-Успенскага сабора.

Паступовая замена беларускіх барочных абразоў на «псеўдарускія»

Замена іканастасаў гэта чарговы этап па радыкальнай русіфікацыі святыні. У 2009 годзе па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, якія выкананыя ў нібыта «старажытнарускім стылі» інакіняй Анфісай. Гэтыя абразы выбіваліся па стылі з барочнага іканастаса і барочных жа інтэр’ераў храма.

Пасля з іканастаса прыбралі і стары разьбяны дэкор, замяніўшы яго на іншы, больш просты. 

У жніўні 2024 года кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік, мітрапаліт Веніямін і Наталля Качанава азнаёміліся з ходам рамонтных работ у Свята-Успенскім саборы. Верагодна, што менавіта тады і вырашыўся лёс гістарычных іканастасаў. Фота: БелТА

Цяпер жа пазбыліся і ад саміх іканастасаў, хоць галоўны іканастас прапісаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей як частка дэкаратыўнага аздаблення сабора, які сам з'яўляецца часткай архітэктурнага ансамблю міжнароднага значэння. 

Абразы з іканастаса Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра на выстаўцы «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе». Невядомы віленскі (?) мастак. Пасля 1676 г. Фота: Нацыянальны мастацкі музей

Верагодна, іканастас пасля рэстаўрацыі ўз'яднаецца са сваімі абразамі, якія былі перададзены ў музей раней, стаўшы часткай экспазіцыі. Але ў самім саборы замест гістарычнай аўтэнтыкі будзе толькі пазалочаны «рускі свет». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Ёсік
    01.01.2025
    Калі пабачыў, як Веніямін ды яго папЫ зброю ды адмысловыя сродкі сьвенцяць, а гэтым асьвенчаным га.ном будуць бараніць дырэктара саўгаса ад народа Беларусі, зарокся туды хадзіць. Хай хоць абразы дырэктара саўгаса ў гэты іканастас уляпаюць, гэта ўжо не царква, а камерцыйнае прадпрыемства па выцягваньню ў людзей грошай.
  • Gorliwy Litwin
    01.01.2025
    "Коготок увяз - всей птичке пропасть". Калі ўжо ходзіш у РПЦ, дык не наракай што ў ёй занадта шмат Русі. А што там яшчэ павінна быць?. Гэта вы сябе і іншых, сьвядомыя спадары, 120 гадоў падманваеце, што можна быць у РПЦ і прытым нейкім нібыта "нярускім", "незалежным". Аднак час усё расстаўляе па сваіх месцах.
  • Мінчук
    01.01.2025
    Ну гэта яшчэ з грэка-каталiкоу́ засталося. Зусiм не дзіу́на што памянялі. Зараз ідзе жорсткі антаганізм на дзяржау́ным афіцыйным у́зроу́ні: Захад-Беларусь/Расея дзе супраціу́нікі дзеючай улады атаясамліваюць сабе звычайна з лацінянамі, каталікамі (грэка/каталікамі) і г.д., тады як у дзеючай улады мэйнстрым зараз - да вытокау́ агульнарускага пачатку і класічнага праваслау́я ва у́сіх праявах нават знешніх. Гэта вынікае з геапалітычнай канфрантацыі. У 90-х, нават у 2000-х такого яшчэ не было.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа5

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць