Грамадства22

Стала вядома, за што пасадзілі на чатыры гады журналістку Вольгу Радзівонаву

На мінулым тыдні Вольгу Радзівонаву асудзілі на чатыры гады калоніі. Генпракуратура расказала, за што яна была асуджана.

Генпракрутара паведамляе, што Вольга падрыхтавала і прадаставіла нямецкай штодзённай газеце «Die Tageszeitung» шэраг артыкулаў з выказваннямі, «накіраванымі на распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці, дыскрэдытацыю Рэспублікі, а таксама паклёп і абразы ў дачыненні да Лукашэнкі».

«Артыкулы Радзівонавай апублікаваныя ў вольным доступе для ўсеагульнага агляду на старонцы інтэрнэт-рэсурсу названай штодзённай газеты. На падставе прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў Мінскі гарадскі суд пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт.130, ч. 1 арт. 368, арт. 369-1, ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса Радзівонавай прызначана пакаранне — 4 гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4 тыс. рублёў). Адначасова з абвінавачанай спагнаны даход, атрыманы злачынным шляхам», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. 

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Вольга працавала да 2020 года ў KYKY.org, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.

Каментары2

  • Янка
    19.12.2024
    Тое, што дазволена Дзмітрыеву - не дазволена астатнім
  • Раньше
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць