Усяго патроху99

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?

9 жніўня 2025-га Макс Корж збірае стадыён у Варшаве. Усе квіткі прададзеныя, але некаторыя беларусы хвалююцца — ці бяспечна ісці на канцэрт спевака, які трапіў у Беларусі ў чорныя спісы і атрымліваў пагрозы ад ГУБАЗіКа? Спыталіся ў юрыстаў сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі legalhub.help.

Па законе, калі грамадзянін Беларусі наведае жнівеньскі канцэрт спевака ў Варшаве, гэта не будзе правапарушэннем.

Паводле словаў юрыстаў, забароны на дзейнасць пэўных артыстаў датычаць толькі іх канцэртаў на тэрыторыі Беларусі і не маюць юрыдычнай сілы за яе межамі. Рашэнне наведаць канцэрт Макса Каржа ў Варшаве не падпадае пад дзеянне беларускага заканадаўства.

Але юрысты рэкамендуюць сачыць за магчымымі абвесткамі ўладаў пра новыя змены ў заканадаўстве, датычныя наведвання мерапрыемстваў за мяжой краіны.

Напрыклад, калі нейкі артыст ці калектыў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», наведванне канцэрта могуць разглядаць як «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яшчэ адна парада — выконваць на канцэрце агульныя меры бяспекі і рэкамендацыі арганізатараў і мясцовых уладаў. Варта памятаць і пра лічбавую бяспеку: прасцей кажучы, перад вяртаннем у Беларусь прыбярыце ўсё рызыкоўнае з вашых гаджэтаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Мх
    17.12.2024
    Квіткі набывалі праз інтэрнэт? Плацілі беларускай картакай = фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Бо вядома, што калі ў Беларусі штосці прызнаюць экстрэмісцкім - гэта "накрывае" увесь перыяд дзейнасці "тэрарыстычнай арганізацыі", нават ня гледзячы на тое, што яна да гэтага магла быць цалкам легальнай. Плюс праца "кінааматараў" з ГУБАЗіКа, што пацягне за сабой аналіз твараў. Ці варта гэта каб "качать молодость по полной"? Праз гэта могуць быць праблемы на мяжы пры вяртанні ў Беларусь.
  • Пончык (не корж)
    17.12.2024
    З галавой у вас ужо ёсць праблемы.
  • строчу комментарии вместо работы
    17.12.2024
    Какой странный вопрос. Правильная формулировка - я живу в Беларуси. У меня не будет проблем?
    И единственный правильный и он же самый короткий ответ: могут быть.
    О чем писать статью?

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць