Грамадства3636

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі

У спецвыпуску ТОКу нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала, якія пісьменнікі найбольш на яе паўплывалі.

 Alexievitch Алексіевіч Алексиевич

«Як пісьменнік я хіба што пачалася з кнігі «Былое і думы» Герцэна. Гэта таксама некаторы варыянт дакументальнасці», — заўважае Святлана Алексіевіч.

Але знайсці свой стыль пісьма ёй дапамаглі кніга «Я з вогненнай вёскі» і адзін з яе аўтараў Алесь Адамовіч:

«Я вырасла ў вёсцы ў сям'і вясковых настаўнікаў. Гэта было пасля вайны. І размовы гэтых жанчын на лавачках зрабілі на мяне велізарнае ўражанне. І вось гэта блізкасць жыцця, рэальнага жыцця яна заўсёды мяне хвалявала, і мне заўсёды хацелася ісці гэтым шляхам.

Я, магчыма, да кнігі «Я з вогненнай вёскі» і знаёмства з Адамовічам не зусім уяўляла, якім можа быць шлях, хаця я ўжо прачытала кнігу [Соф'і] Фядорчанкі [«Народ на вайне»]. [Гэта] руская пісьменніца, якая была сястрой міласэрнасці на Першай сусветнай вайне. І яна запісвала тое, што чула ад параненых, іх аповеды.

Але гэта было далёка ад таго жанру, як яго развілі Адамовіч і Гранін, з кім ён працаваў разам (Данііл Гранін і Алесь Адамовіч з'яўляюцца аўтарамі дакументальнай аповесці «Блакадная кніга» — НН). Пачалося з гэтага. А потым было шмат пісьменнікаў».

Аднак, як падкрэслівае Алексіевіч, найбольшы ўплыў на яе аказалі Чэхаў і Дастаеўскі:

«Найбольшы ўплыў — не спадабаецца маім апанентам — на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі. Я б сказала, што гэта пісьменнікі, якія вельмі паўплывалі на мой светапогляд.

«Што тычыцца Дастаеўскага, то гэта глыбіннае разуменне чалавека, недасканаласці ў чалавечай прыродзе. Калі гэтая блізкасць жывёлы, якая хутка з'яўляецца ў час вялікіх выпрабаванняў, як — калі гаварыць аб нашай культуры — ГУЛАГ, як вайна, калі хутка налёт культуры злятае».

Па словах нобелеўскай лаўрэаткі, гэтую трансфармацыю псіхалогіі чалавека мы цяпер назіраем на вайне ва Украіне:

«Калі мы бачым, што сённяшнія людзі, з якімі мы разам былі, сядзелі ў рэстаранах, ездзілі ў тралейбусах, вырабляюць у Бучы. Мы ж гэтых людзей сустракалі. Яны прыязджалі ў Беларусь, мы былі ў Расіі. І вось на што здольны чалавек».

«Калісьці мы з Марынай Галдоўскай, такой вядомай дакументалісткай рускай, рабілі фільм аб немцах і рускіх, тых, хто прамахнуўся («Людзі вайны» — НН). Адзін з іх вельмі добра сказаў (ён быў піяністам вядомым): «Як толькі я ўзяў у рукі зброю, таго чалавека, якім я быў, ужо не стала. Гэта быў ужо іншы чалавек», — згадвае Алексіевіч і заўважае:

«І я думаю, Дастаеўскі… Вось я цяпер перачытваю яго кнігу «Бесы». Таму што мы сапраўды ў акружэнні новых варвараў. Мы чакаем прыходу яшчэ другіх варвараў. І толькі ў Дастаеўскага я знаходжу гэтыя вельмі глыбокія развагі».

Глядзіце цалкам:

Каментары36

  • дастаеўскі
    19.11.2024
    у грабу не раз ужо перавярнуўся ад вашай гэтай "былое і думы"
  • Woodoo Cult
    19.11.2024
    Алё! Алё! Хопiць ужо пра гэту цётку з 80-х! з яе рускай литаратурай! А-а-а!
  • Gorliwy Litwin
    19.11.2024
    Міцкеўку з Сыракомкая яўна не чытала, Манюху з Карлоўкам не слухала, Руская Жэншчына

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа12

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ9

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу4

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа12

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць