Ежа55

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!

Гэта не проста нейкі бракаваны плод, а асобны гатунак. Чым большы пупок, тым саладзейшы апельсін.

Navel Orange пупочны апельсін пупочный апельсин
Пупочны апельсін

Апельсін даўно не экзотыка. Нікога не здзівіш разнастайнасцю відаў памаранчаў — чырвоныя, мандарынавыя або яфскія. Аднак асаблівую ўвагу варта звярнуць на пупочныя апельсіны.

Мы ўпэўнены, што кожны хоць раз за сезон набываў апельсін, які, акрамя асноўнага плоду, мае яшчэ адзін недаразвіты, добра заўважны звонку дзякуючы ямачцы, якая нагадвае чалавечы пупок. Мала хто ведае, што гэта не проста нейкі бракаваны плод, а асобны гатунак.

Аказваецца, упершыню такія плады вывелі ў Бразіліі ў пачатку XIX стагоддзя. У 1820 годзе манахі аднаго з манастыроў у штаце Бая заўважылі на адным з апельсінавых дрэў незвычайную мутацыю звычайнага салодкага апельсіна. Прычым прырода сама падбала пра тое, каб гэты апельсін не меў унутры насення.

За некалькі дзесяцігоддзяў пупочныя апельсіны набылі папулярнасць у іншых краінах. Напрыклад, у канцы XIX стагоддзя іх прывезлі ў Каліфорнію, дзе яны сталі важнай сельскагаспадарчай культурай.

Насення няма, таму гэты гатунак размнажаюць чаранкаваннем, дзякуючы чаму пупочны апельсін, які мы сёння ямо, з'яўляецца генетычна ідэнтычным таму, што елі людзі два стагоддзі таму. Цікавы факт: у каліфарнійскім горадзе Рыверсайд дагэтуль захавалася дрэва гэтага гатунку з першай партыі, калісьці прывезенай з Бразіліі.

У ЗША пупочныя апельсіны з'яўляюцца самым распаўсюджаным гатункам. Яны надта папулярныя, бо і костачак у іх няма, і лічацца больш смачнымі ў параўнанні з іншымі відамі: маюць салодкі з кіслінкай смак і выразны водар.

Пупочныя апельсіны выдатна падыходзяць для соку, салатаў ці перакусу.

Пры выбары ў магазіне эксперты раяць звяртаць увагу на апельсіны з ярка выражаным пупком — з вялікай імавернасцю такі плод будзе з сакавітай і салодкай мякаццю.

Чым большы пупок, тым саладзейшы апельсін.

Акрамя пупка, важна таксама звярнуць увагу на іншыя прыкметы якасці: плод павінен быць цвёрды навобмацак і важкі (высахлы — значыць, пералежалы).

Абавязкова панюхайце апельсін — павінен адчувацца свежы, прыемны цытрусавы пах.

Колер жа цяпер не вырашальны фактар, бо нярэдка вытворцы штучна фарбуюць апельсіны (так, так!) або пакрываюць воскам.

Каментары5

  • сок-сочный
    16.11.2024
    "апельсіны з ярка выражаным пупком — з вялікай імавернасцю такі плод будзе з сакавітай і салодкай мякаццю"

    карацей - выцягваюць усе сокі з дрэва-маці
  • гнілая морква дарагая
    16.11.2024
    вас толькі заморская садавіна хвалюе?
    дзе беларускія яблыкі? беларускі часнык дзе? і г.д.
  • даведка
    16.11.2024
    В Беларуси подневольным беларусам просто не из чего выбирать, ибо который месяц во всех абсолютно магазинах лежат апельсины из ЮАР aka Африканская республика. Цена которых при этом гораздо дороже Испании и в несколько раз дороже Турции или Египта. Годом ранее подобная ситуация была с кормовыми апельсинами из Зимбабве огромных размеров, где половина - толстая кожура.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа11

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ9

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу4

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа11

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць