Грамадства1515

Масква абяцае дапамогу Мінску на выбарах 2025 года «ў выпадку дэстабілізацыі»

Расія акажа Мінску дапамогу ў выпадку спроб дэстабілізацыі сітуацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе, калі Беларусь пра гэта папросіць, заявіў у інтэрв'ю РИА Новости пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў. Таксама ён падтрымаў масавыя рэпрэсіі ў краіне пасля 2020 года. 

Цырымонія ўзнагароджання Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Андрэя Першазванага ў Крамлі. Падчас яе Лукашэнку давялося нізка схіліцца перад кіраўніком Расіі. Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

«Няма ніякіх падстаў меркаваць, што беларускім праваахоўнікам і спецслужбам спатрэбіцца дадатковая дапамога, як прынята гаварыць, «на зямлі». Яны выдатна спраўляюцца са сваімі задачамі. Але калі спатрэбіцца — Расія ў рамках сваіх абавязацельстваў, безумоўна, акажа дапамогу і падтрымку, пра якую нас папросіць наш бліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр», — сказаў Грызлоў.

Ён зазначыў, што «профільныя ведамствы Расіі і Беларусі вядуць пастаянны абмен інфармацыяй па аператыўных каналах». «Мы ў рэжыме рэальнага часу дзелімся звесткамі аб любых патэнцыйных пагрозах», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Грызлоў, які расказаў пра гатоўнасць Расіі ўмяшацца ў беларускія выбары, заявіў пра «нездаровую цікавасць», якую краіны Захаду праяўляюць да ўнутрыпалітычных і, у прыватнасці, электаральных працэсаў у Расіі і Беларусі.

«Было б дзіўна, калі б нашы агульныя сапернікі не планавалі нейкіх правакацыйных дзеянняў (у перыяд прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2025 годзе — рэд.), — лічыць Грызлоў. Вядома, мы зыходзім з таго, што такія спробы будуць прадпрымацца». 

Грызлоў заявіў, што «пасля спробы так званай апазіцыі захапіць уладу ў 2020 годзе праваахоўныя органы і спецслужбы Рэспублікі Беларусь правялі каласальную работу, якая накіравана на спыненне такога роду злачынных дзеянняў у будучым».

«Вінаватыя — тыя, хто не паспелі ганебна бегчы ў Польшчу і Прыбалтыку — былі хутка ідэнтыфікаваны і панеслі заслужанае пакаранне. Пры гэтым выявіліся літаральна ўсе іх планы, схемы фінансавання, структура кіравання, сетка агентаў уплыву, спосабы і каналы сувязі, метадычкі і інструкцыі па арганізацыі незаконных пратэстаў, дыверсій з выкарыстаннем узрыўчаткі і зброі, а таксама сілавых акцый», — сказаў ён. 

Ён дадаў, што гэта «не значыць, што заходнікі не паспрабуюць зладзіць чарговую правакацыю». «Такія намеры спыняліся беларускімі спецслужбамі і пасля 2020 года», — нагадаў пасол.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Рэжым пераследуе ўсіх, хто публічна выступаў супраць іх кіравання і супраць расійскага кантролю над Беларуссю. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць таксама за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Каментары15

  • Константин
    22.10.2024
    Так что пора прекращать эти инсинуации про "непоход" на "выборы". Пока не придет 89-91 годы в столицу империи, ложных надежд и иллюзий питать не стоит. Запад ускорять процессы не стремится, а скорее даже им препятствует.
  • Пытаннечка
    22.10.2024
    А ці ж гэта не ўмяшальніцтва ?
  • Каліноўскі цалкам правы
    22.10.2024
    Толькі тады зажывеш ты народзе шчасліва, калі над табой маскаля ня будзе

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць