Грамадства44

Колькі ў сярэднім алкаголю выпівае беларус?

У пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва ва ўзросце ад 15 гадоў у Беларусі прыпадае 10,9 л спіртнога ў год. Прычым, паводле звестак Белстата, якія апублікаваў Myfin, самымі запатрабаванымі застаюцца моцныя напоі. 

Ілюстрацыйнае фота

У натуральным выражэнні ў 2023 годзе сярэдні дарослы беларус выпіваў 11,5 л алкаголю. Прычым самымі пітушчымі з'яўляюцца Магілёўская і Віцебская вобласці. Там гэтая лічба складае 12,5 і 12,2 л адпаведна. А менш за ўсё п'юць алкагольныя напоі ў Гомельскай вобласці — 11 л.

Па статыстыцы ў пераліку на абсалютны алкаголь больш за 52% у агульным спажыванні спіртнога ў Беларусі прыпадае на гарэлку і лікёра-гарэлачныя вырабы, крыху больш за 22% — на піва. Доля вінаградных вінаў складае каля 4,5%, а вось чарніла — больш за 10%. На шампанскае прыпадае менш за 3%.

Цікава, што і ў абсалютных лічбах, і ў пераліку на чысты алкаголь спажыванне спіртнога ў Беларусі зніжаецца ўжо як мінімум два гады. Гэта адпавядае высновам сацыёлагаў, якія лічаць, што спажыванне спіртнога ў краіне будзе скарачацца і далей.

Каментары4

  • надурылі дурака
    02.10.2024
    "А менш за ўсё п'юць алкагольныя напоі ў Гомельскай вобласці — 11 л." -- без уліку самагонкі, толькі куплёнай, статыстыкі вы хе.авы!
  • Крыс Парыюс
    02.10.2024
    надурылі дурака, у іншых рэгіёнах таксама не ўлічвалася спажыванне самагонкі, але толькі куплёнай.
  • жутики
    02.10.2024
    страна алкашей, ГДЕ БУДУЩЕЕ

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону1

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца». Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень

Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць