Грамадства1414

Балкунец пераконвае, што праз памілаванне выходзяць людзі выключна з яго гуманітарнага спісу

На яго думку, адказнасць за тое, што палітвязні знаходзяцца ў турмах, ляжыць таксама і на Святлане Ціханоўскай.

Дзмітрый Балкунец у эфіры «Белсата»

Палітык Дзмітрый Балкунец запэўнівае, што вызваленне палітвязняў з беларускіх калоній адбываецца па яго «гуманітарным спісе».

Па яго словах, у гэтым дакуменце пералічаныя 400 чалавек. У падобныя спісы перадусім уключаюцца з праблемамі па здароўем, але звычайна ў яго ўключаюцца і шматдзетныя бацькі, і самыя пажылыя людзі, і непаўналетнія.

Канкрэтныя імёны ў публічным доступе не з’яўляліся, але, па словах Балкунца, з гэтага спісу амніставаныя ўжо «як мінімум 80 чалавек».

Балкунец змешвае паняцці «амністыя» і «памілаванне», але, найхутчэй, гаворка ў яго допісе ідзе менавіта пра памілаванне, бо амністыя ні для каго з палітвязняў не прымянялася.

Разбяромся з матэматыкай. У ліпені 2024 года праваабаронцам сталі вядомыя імёны 19 памілаваных, у жніўні і верасні Аляксандр Лукашэнка двойчы падпісваў указы аб вызваленні 30 чалавек. Такім чынам, агулам гаворка ідзе пра 79 чалавек, але ўдакладнім, што праваабаронцы дагэтуль не ведаюць імёны мінімум паловы людзей, памілаваных у верасні. Прычым прынцып вызвалення ўсё яшчэ незразумелы — у спісе вызваленых хапае і тых, хто не трапляў ні пад якія відавочныя гуманітарныя крытэрыі.

Аднак калі верыць словам Балкунца, то атрымліваецца, што абсалютна ўсе памілаваныя — і нават больш — уваходзілі ў яго гуманітарны спіс.

Заадно палітык традыцыйна выказаў прэтэнзіі Святлане Ціханоўскай — за тое, што прадстаўнікі яе Офіса не сталі складаць гуманітарны спіс разам з людзьмі Балкунца.

«Ніхто з Офіса Ціханоўскай не распачаў дзейсных крокаў, каб вызваліць хаця б аднаго палітычнага зняволенага. Фотасесіі, банкеты, фуршэты, саўны, бадзяжніцтва, кленчанне і распілоўванне грантаў — вось чым яны займаліся на працягу гэтых гадоў. За тое, што некалькі тысяч чалавек знаходзяцца больш за чатыры гады ў турмах, адказнасць ляжыць таксама на Святлане Ціханоўскай і яе бутафорных офісных кабінетах — за прафанацыю, сабатаж і бяздзейнасць».

Балкунец і яго ініцыятыва «Ультыматум» дзеля вызвалення палітвязняў праводзіць папераджальныя акцыі з дэкаратыўным «перакрыццём» беларуска-польскай мяжы. Таксама былі сабраныя подпісы больш за 50 нобелеўскіх лаўрэатаў. 

Каментары14

  • Беня
    07.09.2024
    Мантру про "тольки я", я слышу уже давно.
  • Acab
    07.09.2024
    Ні балкунцы, ні георгіеўны першыя не мае гэроі. Бесстаронная нн - вось бездакорны ўзор
  • Дэкаратыўная лідарка
    07.09.2024
    Ну ў Балкунца можа і дэкаратыўнае перакрыццё, але Ціханоўская сама выглядае дэкаратыўнай. Чуем толькі: "дарагія, як я вам благадарна за вашую барацьбу". Ніводнага выніка працы за 4 гады няма. Адкуль атрымоўвае заробак і ў чыіх інтарэсах працуе - незразумела. Адказнасці за падставы беларусаў у Плане Перамога, ЧКБ, уцюхванні зарэцкіх-азаравых так і не здолела на сябе ўзяць. Колькі можна людзей фэйкамі ласаваць?

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць