Свет33

Чаму Сі Цзіньпін пачаў свой візіт у Еўропу з Францыі і як яго сустрэў Макрон

Сі Цзіньпін прыехаў у Еўропу з незвычайным візітам і ў незвычайны час, калі адносіны паміж Захадам і Кітаем імкліва пагаршаюцца, піша BBC.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (справа) вітае прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна перад іх сустрэчай у Елісейскім палацы ў панядзелак, 6 мая 2024 г. у Парыжы. Президент Франции Эммануэль Макрон (справа) приветствует председателя Китая Си Цзиньпина перед их встречей в Елисейском дворце в понедельник, 6 мая 2024 года, в Париже. French President Emmanuel Macron, right, welcomes China's President Xi Jinping before their meeting at the Elysee Palace, Monday, May 6, 2024 in Paris
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон вітае прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна перад іх сустрэчай у Елісейскім палацы ў панядзелак, 6 мая 2024 г. у Парыжы. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Чаму разладзіліся адносіны Еўропы і Кітая?

Аналітыкі адзначаюць, што на пагаршэнне адносін паміж Еўропай і Кітаем уплываюць тры прычыны — гандаль, бяспека і вайна ва Украіне.

У гандлі Еўропа спадзявалася на тое, што Кітай пачне набываць заходнія тавары, адкрые свой рынак для заходніх вытворцаў і аслабіць кантроль за рухам капіталу.

Але Кітай насуперак чаканням у паслякавідны час зрабіў стаўку на прамысловы рывок у новых тэхналогіях у такіх галінах, як электрамабілі, сонечныя батарэі і іншыя тавары і цяпер з'яўляецца сур'ёзным канкурэнтам для еўрапейскіх і амерыканскіх вытворцаў.

У выніку спачатку ЗША, а цяпер і Еўропа праводзяць антыманапольныя расследаванні, вынікам якіх можа стаць увядзенне збораў на кітайскія электрамабілі і медыцынскае абсталяванне. У адказ Кітай пагражае спыніць імпарт французскага каньяку.

Перасцярогі адносна пагрозы для бяспекі Еўропы з боку Кітая прывялі да таго, што краіны ЕС паступова згарнулі закупку кітайскага тэлекамунікацыйнага абсталявання, а ў апошнія дні перад візітам Сі загаварылі аб забароне кітайскай сацсеткі TikTok і пачалі актыўна лавіць кітайскіх шпіёнаў.

Чаму Сі абраў Францыю?

ВВС звяртае ўвагу, што для пачатку свайго пяцідзённага візіту ў Еўропу кітайскі лідар абраў не Брусэль — сталіцу Еўрасаюзу, — а Францыю.

Выбар аналітыкі тлумачаць тым, што лідар гэтай еўрапейскай ядзернай дзяржавы можа быць супастаўны сваёй палітычнай вагою з Сі. Акрамя гэтага Макрон гатовы ісці на кампрамісы і можа крытыкаваць ЗША.

Што тычыцца перамоваў, то Кітай гатовы абмяркоўваць пытанні гандлю, а вось дыялог у абмеркаванні пытання вайны Расіі супраць Украіны даўно не заладзіўся.

У мінулым годзе Макрон быў у гасцях у Сі і папрасіў яго націснуць на Пуціна, каб «прывесці Расію ў пачуцці», але кітайскі лідар гэта праігнараваў. Цяпер у Парыжы Макрон паспрабуе паўтарыць сваю просьбу. Але эксперты сумняваюцца, што гэта будзе мець вынік, бо Сі Цзіньпін глядзіць на свет праз прызму супрацьстаяння з ЗША. Пры гэтым іншыя краіны Захаду ён не лічыць самастойнымі.

Услед за Пуціным Сі называе вайну не вайною, а «крызісам» і Макрон у сваім выступленні ў гэты панядзелак дыпламатычна пераняў гэтую тэрміналогію.

Французскі прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць пытанні еўрапейска-кітайскага гандлю і «два буйныя крызісы» — Украіну і Блізкі Усход.

Як заўважае ВВС, у сваім выступе Макрон не стаў падводзіць вынікі сустрэчы, бо яму яшчэ паўтара дня забаўляць кітайскага лідара. Панядзелак, 6 мая, два лідары правялі ў сталіцы Францыі, а на аўторак запланавана паездка ў горы. Макрон і Цзіньпін падымуцца на вышыню 2000 метраў над узроўнем мора ў мясцовасці Коль дю Турмале ў Пірынеях, куды французскі прэзідэнт у дзяцінстве прыязджаў да бабулі.

Ролю «злоснага паліцэйскага» выканала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. У сваім выступе яна назвала вайну вайною і заявіла, што разлічвае на тое, што Кітай выкарыстае ўвесь свой уплыў на Расію, каб пакласці ёй канец, устрымаецца ад паставак узбраення і прадукцыі двайнога прызначэння Расіі і перастане дапамагаць Расіі абыходзіць санкцыі.

Каментары3

  • Любитель
    06.05.2024
    Почему в … не поцеловал?
  • бабруйчанін
    07.05.2024
    На фатаздымке Макрон выглядае неяк...вельмі ветлівым Зашмат ветлівым Цзіньпін як пакупнік гаспадар..Заверні бяру)))
  • Кастусь
    07.05.2024
    [Рэд. выдалена]

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 19-гадовай дзяўчыне далі тры гады за верш Шаўчэнкі 14

У пятніцу ў Беларусі было +28°С

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?14

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем3

Памёр Фёдар Жыляк

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку14

Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах20

На Камароўцы перад Вялікаднем гандлююць шалупіннем ад цыбулі ФОТАФАКТ6

У цэнтры Мінска кіроўца збіў на «зебры» раварыста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента29

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць