Грамадства2121

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

Прапагандысты пакрыўдзілі праўладную мастачку.

Мастачка Святлана Жыгімонт (справа) на выставе «Данбас у нашым сэрцы» ў Мінску. Фота: тг-канал мастачкі

З чаго ўсё пачалося? У адным са стрымаў Азаронка Аляксей Дзермант выказаўся пра мастакоў.

«У мяне пытанне да нашых творцаў, мастакоў, тэатралаў… А колькі мы будзем другаснымі ў адносінах да гэтага Захаду?

У мяне ёсць дзве прапановы. У гэтым годзе ёсць дзве даты знакавыя:

1) 80-годдзе вызвалення Беларусі ад фашыстаў. 

2) 10 гадоў еўразійскай інтэграцыі. 29 мая мы дзень Еўразійскага эканамічнага саюза адзначаем. 

Дзе пра гэта ўсё?»

Праўладную мастачку Святлану Жыгімонт (сяброўку Бондаравай і аўтара пастаральнага партрэта Лукашэнкі) гэта зачапіла. Не так даўно яна выстаўлялася на мерапрыемстве «Данбас у нашым сэрцы» ў Мінску і ўспрыняла словы Дзерманта як плявок. Пакрыўдзілася і на Азаронка.

«Вы раптам выходзіце з Дзермантам у белых паліто і папракаеце мастакоў, што нічога патрыятычнага няма і не прадбачыцца, а толькі толькі адно лайно і палкі?» — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

«Гэтыя б***ь прыдурваюцца «дзе ж у нас мастакі-патрыёты, дзе карціны?» Ды ёперны тэатр! Што ж вы аслеплі раптам? Вы хоць усрыцеся там са сваімі блэклістамі, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ і застануцца як сведчанні, як артэфакты нашага пераломнага часу, як наш эпас».

Дзермант адрэагаваў.

«Творцы культуры, на мой погляд, калі яны прэтэндуюць на ўвагу дзяржавы, павінны быць людзьмі сціплымі, якія ствараюць вакол сябе стваральнае, добразычлівае асяроддзе, а не канфлікты і пастаянныя дэмаршы ад ганарыстасці», — напісаў ён.

«У многіх творцаў у галаве каша, прысутнічаюць самыя розныя ідэі, часам вельмі радыкальныя, якія ідуць у супярэчнасць з інтарэсамі беларускай дзяржавы.

З імі трэба працаваць, і не заўсёды толькі пугай, некаторым можна і трэба даваць шанец на выпраўленне. Працаваць трэба і з творцамі-патрыётамі, там таксама хапае радыкалізму і адсутнасці разумення многіх рэчаў у ідэалогіі, гісторыі, міжнароднай палітыцы», — дадаў ён.

За пару дзён Жыгімонт, здаецца, падастыла, але дроў падкінуў дыпламат і адной нагой дэпутат Аляксандр Шпакоўскі. Пасля новых нападак Жыгімонт і яе сяброўкі Бондаравай на постаць Льва Сапегі ён напісаў:

«Адным не падабаецца Сапега, іншым Сувораў, трэцім Ленін. Чым сканчаецца, калі гуманітарным парадкам дня пачынаюць кіраваць экзальтаваныя актывісты, можна ўбачыць на поўдзень ад нашых дзяржаўных межаў.

У Беларусі створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы і гэта адзіны орган, кампетэнтны выпрацоўваць рашэнні ў гэтай галіне».

Дзермант на гэтай хвалі пажартаваў пра «эпічную накольшчыцу» (Жыгімонт — саўладальніца тату-салона).

Жыгімонт зноў успыхнула:

«Карацей, вось ёсць у вас Савет па гістарычнай палітыцы, сядзіце і не вякайце!

Паводзьце сябе сціпла і «стварайце вакол сябе добразычлівае асяроддзе». А ўжо Сапегаў або Кунцэвічаў у кожным горадзе і пасёлку наставяць, не ваша халопская справа! 

Вось такі ў нас дарадца-пасланнік РБ ў РФ».

Выбіцца ў высокае мастацтва Жыгімонт пакуль так і не ўдаецца.

Каментары21

  • Климак
    04.03.2024
    Этой бабе Яге уже 56 лет (родилась в 1968 г)
  • Фу
    04.03.2024
    Мягкова, у которой папа из Подмосковного Ногинска, совсем распоясалась. Типичная русская хамка и хабалка. Двух слов без мата связать не может, а ещё художница.
    Беларусы научили ее рисовать, но гены пальцем не задавишь: лезет рашистское нутро.
  • Гитлер тоже художником был
    04.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?9

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу3

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне3

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска6

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі14

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа7

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць