Грамадства44

ГУБАЗіК рассылае былым палітвязням і іх сваякам папярэджанні з патрабаваннем адпісацца ад «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Некаторыя былыя палітвязні ды іх сваякі паведамляюць, што пачалі атрымліваць у тэлеграме папярэджанні адпісацца ад чата «Світанак», піша «Радыё Свабода».

Змест паведамлення такі:

«Вы дэананімізаваныя як удзельнік дэструктыўнага рэсурсу «Світанак». Каб пазбегнуць прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці, вам неабходна пакінуць згаданы тэлеграм-чат на працягу гадзіны. Таксама рэкамендуем адпісацца ад іншых экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў! Час пайшоў».

Па ўсёй Беларусі з 23 студзеня супрацоўнікі КДБ рабілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі на волю і заставаліся ў Беларусі.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», агулам за апошнія дні пад пераслед трапілі сама меней 165 чалавек. Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Супраць часткі затрыманых завялі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 («удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і арт. 361-4 («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Некаторых затрыманых судзяць па адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасля допытаў, але ў якім статусе, невядома, адзначаюць праваабаронцы.

Каментары4

  • Галя з Камароу́кі
    26.01.2024
    А што за "дэструктыу́ны рэсурс Світанак"? Гэта жодзінская фабрыка? Няу́жо камусці з губазікау́ майнткі не налезлі? Не, тут Світанак ні пры чым! Вы свае пузы бачылі? Там жа у́ кожнага другога "люстэркавая хвароба". У ва у́сякім разе да мяне у́ кватэру ледзь ушчаміліся)
  • Вася
    27.01.2024
    Ну это же чистой воды терроризм. В прошлом веке человечество переживало множество диктаторов, но они заканчивались, так же закончится и лукашенко с путиным, и главное понимать, что у них сейчас не начало пути, а уже конец, всё-таки 24-29 лет чудики у власти. Но разница между прошлым веком и нынешним, что всё в цифровом виде, и интернет всё помнит, и люди ничего не забудут
  • Паэт
    27.01.2024
    Дзякуй, тупы губах, я і не ведаў пра такі рэсурс да вас

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць