Грамадства1010

«Учора да нас прыбыў». На заводзе ў Таганрогу пацвердзілі журналістам: самалёт А-50 з Мачулішчаў у іх

Учора «Беларускі Гаюн» паведаміў, што расійскі самалёт А-50, напэўна, паляцеў на рамонт на завод у Таганрог. Афіцыйнага пацвярджэння гэтаму не было. Пад выглядам супрацоўніка беларускага аэрадрома ў Мачулішчах, дзе базаваўся А-50, журналістка «Люстэрка» патэлефанавала на Таганрогскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Г. М. Бярыева.

Скрын відэа

У яго склад уваходзіць 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які займаецца аднаўленнем падобнай тэхнікі. У прыёмнай адзначылі, што самалёт з бартавым нумарам 43 сапраўды паступіў да іх.

— Я вам тэлефаную з нагоды рамонту самалёта А-50, які з Беларусі да вас паступіў. Маё начальства сказала ў вас удакладніць падрабязнасці…

— А-50? 43-і борт вы маеце на ўвазе?

— Так-так.

— Я вам дам тэлефон, звяжацеся па ім. Гэта дырэктар дырэкцыі гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання.

— Проста мне даюць гэтыя нумары, мне хаця б трэба даведацца, колькі самалёт на рамонце будзе…

— Гэта дакладна да яго. Гэты самалёт у яго ведамства паступіў.

— Гэта дакладна той самалёт, з Беларусі?

— Так-так, той, які ўчора да нас прыбыў.

У прыёмнай журналістцы далі некалькі нумароў, аднак ні па адным з іх не адказалі. Удакладніць якія-небудзь іншыя падрабязнасці пра самалёт у прыёмнай не змаглі.

Каментары10

  • Ну!
    03.03.2023
    Усё вы вроце! "Пул Першага" ўчора напісаў, што А-50 сустракаў борт нумар 1 з Пекіну і забяспечыў яму мяккую пасадку ў Мінску. Лакатарамі, мабыць, дапамог прызямліцца.
  • BLR
    03.03.2023
    Сеньня на рускай Свабодзе падчас праграмы Сакалова вайсковы эксперт Самусь наўпрост сказаў пра тое, што пад Мачулішчамі дзейнічалі ўкраінцы (хаця раней ен такога зусім не казаў, праўда тое было сказана ўжо беларускай Свабодзе). Вось такая цікавостка )
  • Ил-76 (по кодификации НАТО: Candid — с англ. — «искренний, прямой»)
    03.03.2023
    "і забяспечыў яму мяккую пасадку"
    пэўна гэта нялёгка? забяспечыць мяккую пасадку той ****, што сядзіць на залатым ванітазе, а не ў крэсле, як усе нармальныя ****

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку1

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону1

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца». Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень

Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак10

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць