Грамадства8484

На адкрыцці мячэці ў Мінску Лукашэнка пацалаваў Каран

Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёньня ў Менску ўрачыста адкрылі Саборную мячэць. Увагу на сябе зьвярнуў жэст кіраўніка Беларусі, які для немусульманіна нетыповы.

Прэзыдэнту Эрдагану ад імя муфтыя Беларусі быў падораны Каран. Эрдаган пацалаваў Каран, Аляксандар Лукашэнка зрабіў тое самае. Дарэчы, афіцыйнае агенцтва БелТА здымак пацалунку Лукашэнкам Карану не апублікавала. Яго можна пабачыць на сайце турэцкага таблоіду Posta.

posta.com.tr

Пацалунак Карану і прыкладаньне яго да ілба ў розных мусульманскіх краінах успрымаецца па-рознаму. У татараў, напрыклад, увогуле няма такой традыцыі, каб сьвецкія цалавалі Каран, гэта прывілей духоўных. У сьвецкіх мусульманскіх краінах жэст Лукашэнкі маглі б пахваліць, бо пацалунак і прыкладаньне да ілба можа сьведчыць пра павагу да Карана. Але так было б пры ўмове, што Лукашэнка зьяўляецца прававерным мусульманінам. Зусім іншай рэакцыя была б у рэлігійных мусульман

«Рэлігійных мусульман гэты жэст можа абразіць, паколькі Лукашэнка няверны — кафір. Ён ня мае права так рабіць», — распавялі Радыё Свабода калегі з азэрбайджанскай рэдакцыі.

Паводле традыцыі, прыкладаньне Карану да ілба робяць набожныя мусульмане. Гэты знак у ісламе азначае прызнаньне сьвяшчэннай кнігі мусульман. Бо лоб для мусульманаў — гэта месца, якое прыхіляецца і кладзецца на нешта толькі дзеля Алаха. Гэта знак выяўленьня сваёй пакорлівасьці, адданасьці і прыніжэньня перад Алахам. Аднак гэты жэст нельга лічыць прыняцьцем ісламу. Для гэтага неабходна сказаць мусульманскі сымбаль веры — шахаду.

Каментары84

Цяпер чытаюць

Памёр Папа Францішак3

Памёр Папа Францішак

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя дзіцячыя сады і паліклініка: што пабудуюць у Першамайскім раёне3

У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў. Што прыдумалі гэтым разам4

«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме6

Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону1

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца». Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень

Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя3

Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу? У Беларусі іх лепш не чапаць — за гэта можа чакаць пакаранне3

Велікоднае богаслужэнне — трансляцыя з Вільні

«Хрыстос уваскрос!» Перадвелікодны фотарэпартаж са шматканфесійнага Ракава6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Папа Францішак3

Памёр Папа Францішак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць