Свет77

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»

Германія абмяркоўвае аднаўленне паставак нафты з Расіі па газаправодзе «Дружба» на НПЗ «Раснафты» ў нямецкім Шведце. Для гэтага актывы «Раснафты» выкупяць ЗША — і так падштурхнуць Пуціна да перамір'я. 

Фота: PCK Raffinerie

Улады Нямеччыны, Расіі і ЗША абмяркоўваюць аднаўленне паставак нафты па трубаправодзе «Дружба» ў ФРГ, высветлілі расследавальнікі выдання Correctiv пры ўдзеле «Важных гісторый».

Для гэтага амерыканскія фірмы выкупяць у нямецкай дачкі «Раснафты» Rosneft Deutschland яе долю (54,17%) у адным з найважнейшых для Нямеччыны нафтаперапрацоўчым заводзе РСК у горадзе Шведт блізу мяжы Нямеччыны і Польшчы, кажуць суразмоўцы, знаёмыя з ходам перамоваў.

Цяпер актывы «Раснафты» знаходзяцца ў часовым упраўленні ўладаў Нямеччыны, і альтэрнатывай іх продажу магла б стаць нацыяналізацыя.

Важнай умовай угоды, імаверна, будзе згода Уладзіміра Пуціна на часовае замірэнне ва Украіне.

Расследвальнікі Correctiv высветлілі, што лёс расійскіх актываў вырашаецца менавіта цяпер у ЗША. Пакуль Кіеў і Вашынгтон дамаўляліся аб 30-дзённым перамір'і на сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі, у Штаты вылецеў высокапастаўлены прадстаўнік урада Германіі.

Адзін з удзельнікаў сустрэч кажа, што тон на перамовах задаюць ЗША, а ўдзел нямецкіх чыноўнікаў зводзіцца да мінімуму.

План прэзідэнта ЗША можа выглядаць як «абцугі» для ЕС: аслабіць аўтамабільную індустрыю Нямеччыны праз увядзенне велізарных імпартных тарыфаў і разам з тым зарабляць у ЕС на прапампоўцы сыравіны з Расіі праз амерыканскую інфраструктуру.

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі. Адны сыравіну прадаюць, іншыя яе пастаўляюць, а плацяць за ўсе еўрапейцы», — разважае на ўмовах ананімнасці адзін з удзельнікаў перамоваў.

Важнай умовай здзелкі можа стаць згода Уладзіміра Пуціна на часовае перамір'е ў Украіне. Так ён атрымае магчымасць выкарыстоўваць атрыманыя ад продажу нафты і газу сродкі на папаўненне ваеннага бюджэту ў час перамір'я.

Каментары7

  • %
    13.03.2025
    Ай як файна. Эх. Засталось заканадаўча падцьвердзіць права на захоп чужых тэрыторый, прымусіць усіх прызнаць захопленае, палітычна разтрушчыць Украіну, стварыць там перавыбарчы хаос, нанова падзяліць сьвет (ну прынамсі Эўропу), Пуціна назваць "добрым хлопцам" які змагаецца за всаю краіну і вось яна - УГОДА (Deal)
  • Ёсік
    13.03.2025
    Той выпадак, калі з гопнікам спрабуюць дамовіцца, перавыхаваць спрабуюць. У тэрмін Трампа ў белым доме мо і будзе больш-менш ціха, але расея будзе нарошчваць ваенную моц, калектыўны пуцін шчэ гадоў 30 будзе кіраваць, расейцам даспадобы ўсялякія лжэзьміцеры, ванькі, валодзькі.
  • Ян
    13.03.2025
    Яшчэ карысныя ідыёты таксама пляскаюць у ладкі.

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў неядзерную вадародную бомбу1

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку30

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць