Макрон заявіў, што калі Пуціна не спыніць, то ён пойдзе ў Малдову і Румынію
«На карту пастаўлена наша бяспека».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Christophe Ena, Pool
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Расія як ніколі ўяўляе экзістэнцыяльную небяспеку для Еўропы, паведамляе La Tribune.
«На нашых межах пераўзброеная і агрэсіўная Расія. Ён [Пуцін] ажыццяўляе тэрарыстычныя дзеянні і маштабныя кампаніі дэзінфармацыі тут у Еўропе», — адзначыў Макрон.
Калі Пуціна ніхто не спыніць, ён «абавязкова пойдзе ў Малдову і, магчыма, далей у Румынію», дадаў Макрон.
«На карту пастаўлена наша бяспека», — выказаўся ён.
Каментары