Грамадства11

Лукашэнка запрасіў славацкага прэм'ера Фіца ў Беларусь

Славацкага палітыка чакаюць «у маі 2025 года ці ў іншы зручны для яго час».

Фіца ў якасці кіраўніка славацкага ўрада ўжо наведваў Беларусь у 2016 годзе.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні прэзідэнту і прэм'ер-міністру Славакіі Петэру Пелегрыні і Роберту Фіца з Днём утварэння Рэспублікі.

Reform.news звярнуў увагу, што ў віншаванні Лукашэнка запрасіў Фіца ў Беларусь, «наведаць Мінск і Брэсцкую крэпасць напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў маі 2025 года ці ў іншы зручны для яго час» з улікам «асабістай адданасці Роберта Фіца захаванню гістарычнай памяці пра подзвіг продкаў».

Раней Фіца запрасіў беларускую дэлегацыю на святкаванне 80-годдзя Славацкага нацыянальнага паўстання, якое ўспыхнула ў 1944 годзе і было накіравана супраць нацысцкай Германіі. У лістападзе 2024 года Фіца заявіў, што прыняў запрашэнне на святкаванне ў Маскве 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У снежні 2024 года ён наведаў Маскву і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным.

Нагадаем, незалежнасць Славакіі была абвешчана 1 студзеня 1993 года, у выніку мірнага распаду Чэхаславакіі. Пры гэтым падчас Другой сусветнай вайны існавала залежная ад нацысцкай Германіі славацкая дзяржава, якая ў 1945 годзе ізноў стала часткай Чэхаславакіі.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    01.01.2025
    Адну нагу ў лайно запэцкаў, гдядзі другую. Народнае славацкае выслоўе.

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку18

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў1

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць