Свет88

Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі

Новы літоўскі ўрад працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў новапрызначаны міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 27 снежня ў Вільні на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская і Кястуціс Будрыс. Фота: прэс-служба МЗС Літвы

«Мы забяспечым, каб беларусы, якія атрымалі часовы прытулак у Літве, адчувалі сябе ў бяспецы і мелі магчымасць працаваць на карысць дэмакратызацыі сваёй краіны», — цытуе свайго кіраўніка МЗС Літвы.

Паводле слоў Будрыса, існаванне «дэмакратычнай і мірнай» Беларусі адпавядае інтарэсам Літвы ў плане бяспекі.

Літва, заявіў міністр, «падняла пытанне Беларусі на пасяджэнні Савета па замежных справах ЕС у Бруселі ў снежні і ўзніме яго ў студзені».

«Мы мусім гучна гаварыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі — пра неаслабныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, працяглай падтрымцы расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, партнёрства з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй. Працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, будуць мець наступствы не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы і міжнароднай архітэктуры бяспекі», — лічыць кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Кястуціс Будрыс заступіў на пасаду 12 снежня 2024 года, калі новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Гінтаўтасам Палуцкасам прынёс прысягу.

Каментары8

  • Гвяздабол
    27.12.2024
    Мы бачым, як літоўскія палітыканы ставяцца да беларусаў. Вынікам гэтай палітыкі ёсць скарачэнне колькасці беларускіх грамадзян у Літве і скарачэнне колькасці беларускіх кампаній. Лічбы гавораць лепш за ўсякія ўсмешкі чыноўніка з МЗСа.
  • Ой... Летува))
    27.12.2024
    Трэба не падтрымка якіх там сіл - а даць кантроль МЯЖЫ!!! Толькі кантроль тэрыторыі дасьць магчымасьць змяніць сітуацыю гульні ў печанюшкі з кавай-гарбатай
  • Яська-гаспадар
    27.12.2024
    Будрыс, нам ня трэба падтрымкі "дэмакратычных сілаў" - мы стаміліся ўжо ад іх бяздзейнасці. Нам трэба падтрымка звычайных беларусаў, якія сапраўды працуюць на карысць Беларусі і Еўропы.
    Хопіць гэтай прафанацыі!

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў неядзерную вадародную бомбу1

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку30

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць