Свет22

Новы прэзідэнт Ірана прыняў прысягу пад скандаванне «Смерць Амерыцы і Ізраілю»

Аднак Масуд Пезешкіян паабяцаў палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні сацыяльных свабод унутры краіны.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

Новы прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян, які перамог на датэрміновых выбарах пасля гібелі ў авіякатастрофе прэзідэнта Раісі, прыняў прысягу, паабяцаўшы палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні сацыяльных свабод унутры краіны, піша Reuters.com.

«Мы будзем імкнуцца да канструктыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння са светам, заснаваным на годнасці, мудрасці і мэтазгоднасці», — сказаў ён.

Яго перамога падняла надзеі — Пезешкіян лічыцца рэфармістам (прадстаўнік ліберальнага крыла) — на адлігу ў антаганістычных адносінах Ірана з Захадам, што можа стварыць магчымасці для паслаблення яго ядзернага супрацьстаяння з сусветнымі дзяржавамі.

Але Пезешкіян уступае на пасаду падчас эскалацыі напружанасці на Блізкім Усходзе з-за канфлікту Ізраіля з ХАМАС і трансгранічных баявых дзеянняў з саюзнікам Ірана «Хезбалой» у Ліване. Іран абвінаваціў ЗША ў падтрымцы таго, што ён называе «ізраільскімі злачынствамі ў Газе».

«Тыя, хто пастаўляе зброю, якая забівае дзяцей, не могуць вучыць мусульман гуманнасці», — сказаў Пезешкіян пад скандаванне «Смерць Амерыцы» і «Смерць Ізраілю».

На цырымоніі прысутнічалі лідары ХАМАС і «Ісламскага джыхаду», а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі еменскіх хусітаў і ліванскай «Хезбалы».

Ісмаіл Ханія на цырымоніі інаўгурацыі. Праз некалькі гадзін ён будзе знішчаны Ізраілем. Фота: Vahid Salemi / AP

Пезешкіян, як чакаецца, назаве склад свайго кабінета на працягу двух тыдняў.

Аднак вырашальнае слова ва ўсіх дзяржаўных справах, уключаючы замежную і ядзерную палітыку, у Іране мае вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі. Ён таксама павінен зацвярджаць кандыдатуры Пезешкіяна на ключавыя пасады ва ўрадзе.

Каментары2

  • Казимир-Бронислав
    31.07.2024
    А кто-то ожидал, что он споёт гимн Лиги чемпионов? Надо понимать ситуацию в которой живет страна и как там проходят выборы. Других вариантов у не не было
  • Крынжанутыя ворагі чалавецтва
    31.07.2024
    Какие созидающие и доброжелательные страны союзники у синеплаго и его хозяина с кремля. Что КНДР, что вот это вот

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку18

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў1

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць