Грамадства11

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Аляксей Дзікавіцкі, які цяпер выконвае абавязкі дырэктара тэлеканала «Белсат», адрэагаваў на публікацыю на польскім партале Onet.pl, з якой вынікае, што ключавыя асобы кіраўніцтва «Белсата», у тым ліку і Дзікавіцкі, падазраюцца ў фінансавых злачынствах і злоўжыванні паўнамоцтвамі, з-за чаго Польскае тэлебачанне магло страціць больш за 7 мільёнаў злотых (каля $1,77 мільёна).

Аляксей Дзікавіцкі. Фота: «Белсат»

Дзікавіцкі «з усёй адказнасцю» заяўляе, што апісаныя ў артыкуле партала Onet «нібыта «злоўжыванні» насамрэч няпраўда і паклёп.

Кіраўнік «Белсата» абураецца, што аўтар артыкула, рыхтуючы матэрыял, не спрабаваў узяць перад яго публікацыяй каментары ні ў яго, ні ў іншых асоб, якія ў матэрыяле згадваюцца.

Што да крокаў у адказ, то Дзікавіцкі анансуе: 

«Неўзабаве будзе падрыхтаваная адмысловая заява з падрабязным тлумачэннем сітуацыі, якая пойдзе ў рэдакцыю Onet і іншых медыяў. У выпадку адмовы ў яе публікацыі, не выключаю юрыдычных крокаў».

Каментары1

  • Глядач
    20.07.2024
    Сёння не бачу жывой трансляцыі на ютуб-канале Белсат. 20.07.2024

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа21

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ9

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года4

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны». Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа21

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць