Школьнікаў з Барысава звазілі на экскурсію на Акрэсціна. І гэта не жарт
Інспекцыя па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС арганізавала для школьнікаў экскурсію ў прыёмнік-размеркавальнік УУС Мінаблвыканкама, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Прадстаўнік прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама пазнаёміла прысутных з рэжымам, умовамі знаходжання непаўналетніх у гэтай установе, правяла экскурсію.

У прыёмнік-размеркавальнік трапляюць дзеці і падлеткі ад 3 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы, а таксама непаўналетнія правапарушальнікі і асобы, якія падвергнуты мерам выхаваўчага характару, паведамляе прэс-служба.

Каментары