Свет2121

«М***к ты, Стасік» — Ала Пугачова адказала Стасу Міхайлаву

Спявачка адказала Міхайлаву, які заявіў, што артысты, якія з'ехалі, «яшчэ прыпаўзуць на каленях» прасіць прабачэння ў Расіі.

Спявак Стас Міхайлаў 3 сакавіка заявіў, што «не ведае, якую песню выпусціла Ала Барысаўна». Ён адзначыў, што Расія «зрабіла значнымі і вядомымі людзьмі» тых, хто «ў адрас нашай краіны гаворыць нейкія непрыемныя рэчы».

«Як толькі яны перастануць гэта разумець, іх не будзе як асоб. Па-другое, простая рэч: яны на каленях усё яшчэ прыпаўзуць і будуць стаяць у Расіі і цалаваць ногі», — сказаў ён.

«Стасік, што гэта з табой? Гэта я, безгалосая спявачка старэнькая Ала Пугачова, — знарок кажа прыма расійскай сцэны загробным голасам. — Ды я б устала перад табой на калені, ды ногі не тыя. Чаго ты забаяўся? Не збіраюцца нармальныя людзі вяртацца туды [у Расію], а ты шуруй, зарабляй пакуль можаш. Скажу, што думаю».

«Што я магу сказаць? М***к ты, Стасік!», — засмяялася спявачка нармальным голасам пры канцы роліка.

На мінулым тыдні Ала Пугачова апублікавала допіс, які палічылі прысвечаны Аляксею Навальнаму.

«Першая нядзеля вясны. Свята жоўтых кветак. Не здавайцеся! Не падайце духам! Мір вашаму дому», — напісала яна.

«Не здавайцеся», — так адказаў Аляксей Навальны на пытанне, якія б словы ён пакінуў расіянам на выпадак, калі яго заб’юць.

***

Ала Пугачова з дзецьмі пакінула Расію ўвосень 2022 года, калі яе мужа Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.

Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».

Пугачова прыязджала ў маі 2023 года ў Маскву на пахаванне свайго сябра, дызайнера яе сцэнічных касцюмаў, мадэльера Валянціна Юдашкіна, але потым пакінула Расію.

Каментары21

  • Фыв
    06.03.2024
    Если бы не Пугачева, думал бы, что у россии только такое га.но типа стасика и осталось.
  • БЧБ - сіла!
    06.03.2024
    Дзесьці я ўжо чуў пра "на каленях прыпаўзуць". Але тады не спрацавала. 
  • Хопіць трындзець
    06.03.2024
    Дональд, запісвайся ў ПКК

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць