Свет1111

Прэзідэнт Швейцарыі пакінуў пасаду, запісаўшы на развітанне смешнае ВІДЭА

31 снежня стаў апошнім днём на пасадзе для прэзідэнта Швейцарыі Алена Берсэ. Свой адыход ён аформіў з гумарам, запісаўшы невялічкі ролік і выставіўшы яго ў сацсетцы X.

Скрыншот з відэа

51-гадовы Ален Берсэ займаў пасаду прэзідэнта Швейцарыі ўсяго год, з 1 студзеня па 31 снежня 2023-га. Гэта асаблівасць швейцарскай палітычнай сістэмы: прэзідэнт там не абіраецца на нейкі працяглы тэрмін і не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы ў звычайным разуменні. 

Кіраўнік дзяржавы ў Швейцарскай Канфедэрацыі калектыўны — гэта Федэральная рада, якая складаецца з сямі чалавек. Кожны з іх адказвае за пэўны кірунак працы і ўзначальвае адпаведны дэпартамент-міністэрства. З ліку гэтых сямі чалавек якраз штогод і абіраецца прэзідэнт, але ў яго няма ніякіх асаблівых дадатковых паўнамоцтваў, ён толькі «першы сярод роўных».

Ален Берсэ ўваходзіў у Федэральную раду Швейцарыі з 2012 года, узначальваючы там Дэпартамент унутраных спраў. Прэзідэнтам ён адзін раз ужо быў і раней — у 2018 годзе. А цяпер прыняў рашэнне пакінуць не толькі гэтую сімвалічную пасаду, але і ўвогуле выйсці з Федэральнай рады. Перадусім гэтай падзеі і прысвечаны ягоны развітальны ролік.

Каментары11

  • Гэць
    01.01.2024
    А нашага і мятлой не выганіш, сядзіць на троне ўжо трэцці дзясятак.
  • Імбір
    01.01.2024
    Калі Лукашэнка гэтак скокне, дык калідор ужо нічым ня выветрыш...
  • Мятла Выганіш
    01.01.2024
    Гэць, дык а якія ў яго яшчэ варыянты?
    Альбо на троне сядзець, альбо проста сядзець.

Цяпер чытаюць

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?2

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку19

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў1

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?2

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць