Здароўе66

Інтэнсіўнасць выкарыстання мабільніка ўплывае на якасць спермы — навукоўцы

Вынікі шматгадовага даследавання швейцарскіх вучоных сведчаць аб уплыве мабільных тэлефонаў на якасць спермы маладых людзей. Але пераход на 4G, падаецца, гэты ўплыў значна зменшыў.

Сперматозоиды и яйцеклетка Spermatozoa and egg Сперматазоіды і яйкаклетка
Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Як паведамляецца на сайце Жэнеўскага ўніверсітэта, каманда навукоўцаў гэтай установы ў супрацоўніцтве са Швейцарскім інстытутам тропікаў і глабальнага здароўя апублікавала вынікі буйнога перакрыжаванага даследавання ўплыву электрамагнітнага выпраменьвання мабільных тэлефонаў на якасць спермы.

Якасць спермы вызначаецца ацэнкай такіх параметраў, як канцэнтрацыя сперматазоідаў, іх агульная колькасць, рухомасць і марфалогія.

Паводле значэнняў, устаноўленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, чалавеку, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца больш за адзін год, каб зачаць дзіця, калі ў яго канцэнтрацыя сперматазоідаў ніжэйшая за 15 мільёнаў на мілілітр. Акрамя таго, працэнтная імавернасць цяжарнасці паменшае, калі канцэнтрацыя сперматазоідаў будзе ніжэйшай за 40 мільёнаў на мілілітр.

Шмат якія даследаванні паказалі, што за апошнія 50 гадоў сярэдняя канцэнтрацыя сперматазоідаў на мілілітр спермы скарацілася больш чым у два разы — з 99 да 47 мільёнаў. Лічыцца, што гэтая з'ява абумоўленая спалучэннем шэрагаў такіх фактараў, як якасць навакольнага асяроддзя (пестыцыды, радыяцыя, эндакрынныя разбуральнікі), лад жыцця (дыета, алкаголь, стрэс, курэнне) і большае выжыванне слабых і хворых дзяцей.

Швейцарскія вучоныя вывучылі сувязь паміж якасцю спермы 2886 мужчын ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў і іх штодзённымі звычкамі выкарыстання тэлефона. Усе мужчыны апытваліся ў шасці вайсковых прызыўных цэнтрах.

Мужчыны запаўнялі падрабязны апытальнік, які тычыцца іх ладу жыцця, агульнага стану здароўя і, больш канкрэтна, частасці выкарыстання свайго тэлефона, а таксама дзе яны яго трымалі, калі не карысталіся ім.

Атрыманыя даныя, апублікаваныя ў часопісе Fertility & Sterility, дэманструюць сувязь паміж частасцю карыстання мабільным тэлефонам і канцэнтрацыяй сперматазоідаў.

Так сярэдняя канцэнтрацыя сперматазоідаў была на 21% вышэйшая ў групе мужчын, якія не карысталіся сваім тэлефонам больш за адзін раз на тыдзень (56,5 млн/мл), у параўнанні з мужчынамі, якія выкарыстоўвалі свой тэлефон больш за 20 разоў на дзень (44,5 млн/мл).

Даследаванне выявіла яшчэ адну цікавую заканамернасць.

Сувязь паміж выкарыстаннем мабільнага тэлефона і канцэнтрацыяй сперматазоідаў была яскравай у першы перыяд даследавання, які праводзіўся ў 2005—2007 гадах. У два наступныя перыяды (2008—2011, 2012—2018) яна паступова змяншалася.

Гэтая тэндэнцыя, заўважаюць вучоныя, супадае з пераходам з 2G на 3G, а затым з 3G на 4G, што суправаджалася зніжэннем электрамагнітнага выпраменьвання тэлефонаў.

Аўтары адзначаюць, што праведзенае даследаванне абмежаванае данымі, якія людзі паведамілі самі. Каб ліквідаваць гэтае абмежаванне, у 2023 годзе было распачата даследаванне, мэта якога заключаецца ў тым, каб непасрэдна і дакладна вымераць уздзеянне электрамагнітнага выпраменьвання, а таксама тып выкарыстання — выклікі, вэб-навігацыя, адпраўка паведамленняў — і ацаніць іх уплыў на рэпрадукцыйнае здароўе мужчын і патэнцыял фертыльнасці.

Даныя будуць збірацца з дапамогай праграмы, якую кожны будучы ўдзельнік загрузіць на свой мабільны тэлефон. Цяпер вучоныя набіраюць добраахвотнікаў для ўдзелу. У выніку медыцына атрымае дакладныя даныя пра ўплыў мабільніка на мужчынскую фертыльнасць.

Чытайце яшчэ:

Чаму пеніс мае форму грыба? Навукоўцы знайшлі прычыну

Ці сапраўды пасля сэксу трэба памачыцца? Дактары не пэўныя

Навукоўцы: змяншэнне выпрацоўкі сперматазоідаў пагражае чалавецтву выміраннем

Інстытут фізіялогіі АН: У паловы беларускіх і расійскіх мужчын няякасная сперма

Каментары6

  • .
    01.11.2023
    Карэляцыя гэта не абавязкова прычынна-выніковая сувязь.

    Тое ж самае можна сказаць пра ўплыў 2G, 3G, 4G у 2008-2018. За гэты час маглі змяніцца многія іншыя фактары, якія маюць дачэненне.
    Знойдзенныя карэляцыі гэта толькі ідэі для пошука ісціны, і пакуль не сама ісціна. Навукоўцы гэта павінны ведаць, як і аўтары папнавуковых артыкулаў.

  • Кастусь
    01.11.2023
    якія не карысталіся сваім тэлефонам больш за адзін раз на тыдзень - это как вообще понять? раз в неделю позвонить? зачем тогда этот телефон вообще нужен
  • 02.11.2023
    Штосьці мне здаецца што пра 5G нам усё нахлусілі, і пры пераходзе на яго з сперматазоідамі ўвогуле ўсё будзе збс. :)

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: «Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая»7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: «Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая»

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў неядзерную вадародную бомбу1

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку30

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: «Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая»7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: «Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць