Грамадства

«Супольнасць чыгуначнікаў» паведаміла, як і калі ў Беларусь даставяць расійскую ядзерную зброю

Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», дастаўка ядзернай зброі і звязанага з ёй абсталявання на станцыі БЧ пройдзе ў два этапы.

Пастаўка ЗРК С-400 у Беларусь. Фота: Мінабароны Беларусі

Першы этап абмежаваны чэрвенем 2023 года. Падчас яго са станцый расійскай чыгункі на станцыю Прудок (Віцебскае аддзяленне БЧ) запланавана тры адпраўкі агульнай колькасцю 16 вагонаў.

Груз у іх, паводле «Супольнасці чыгуначнікаў», пазначаны як «іншыя боепрыпасы для ваенных мэт».

Другі этап дастаўкі ядзернай зброі на станцыю Прудок запланаваны ў лістападзе 2023 года: чакаеццца тры адпраўкі са станцый РЧ, вагонаў з «іншымі боепрыпасамі для ваенных мэт» таксама будзе 16.

Станцыя Прудок — гэта месца дастаўкі ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі, адкуль будзе праводзіцца яе далейшае пераразмеркаванне да месцаў захоўвання на тэрыторыях спецыяльных вайсковых часцей у залежнасці ад яе тыпу, як піша супольнасць.

Акрамя таго, у перыяд кастрычнік — лістапад 2023 года са станцый РЧ на станцыі БЧ запланавана ў Баранавічы і Лунінец дастаўка дапаможнага і ахоўнага абсталявання, неабходнага пры захоўванні ядзерных боепрыпасаў.

Вагоны, якія прыбудуць на станцыю Баранавічы-Цэнтральныя, потым будуць перадыслакаваныя на тэрыторыю 61-й знішчальнай авіябазы ВПС Рэспублікі Беларусь, у вайсковую часць 54804.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка заявілі, што ядзерная зброя часткова дастаўленая на тэрыторыю нашай краіны. 

У той жа час ні маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», ні разведкі іншых краін, прынамсі, нядаўна Украіны, не заўважылі руху ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. 

Раней у Беларусь ужо былі адпраўлены сродкі супрацьракетнай абароны С-400. Пра гэта паведаміла Мінабароны Беларусі. Эшалон з ЗРК прыбыў на тэрыторыю 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення (в/ч 25819) пад Стоўбцамі, як паведамляў Motolko.help.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў неядзерную вадародную бомбу1

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

«90 чалавек выгналі пад пякучае сонца і трымалі там тры гадзіны. Я паўтарала толькі адну малітву: няхай ім усё вернецца»14

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку30

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая7

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць