Навука і тэхналогіі11

Гэтыя дзве расліны — найлепшыя ачышчальнікі паветра

Мажліва, яны не вельмі папулярныя ў якасці хатніх раслін, але іх патэнцыял сапраўды ўражвае.

Выява: vecteezy

Адна з галоўных пераваг валодання пакаёвай раслінай — гэта натуральная сістэма фільтрацыі паветра. Тым не менш трэба разумець, што колькі б раслін не было ў вашай хаце, вельмі істотнага ўплыву на якасць паветра і зніжэнне канцэнтрацыі СО2 яны не акажуць.

У сувязі з гэтым усё больш стартапаў у заходніх краінах звяртае сваю ўвагу на фотааўтатрофы — арганізмы, якія не маюць каранёў, але выцягваюць пажыўныя рэчывы з навакольнага асяроддзя. Да такіх адносяцца мох і багавінне (ці водарасці). 

Мох прыцягвае сёння вялікую ўвагу эколагаў. У той час як пасадка дрэў сёння — гэта даволі папулярнае рашэнне праблемы забруджанага паветра, сярэдняе дарослае дрэва можа паглынаць толькі каля 22 кг вуглякіслага газу ў год. Між тым мох так добра пераўтварае СО2 у кісларод, што мохавы газон сярэдняга памеру, па падліках The Oxygen Project, мог бы паглынаць столькі вуглякіслага газу, колькі 275 дарослых дрэваў. 

Таму ўжо сёння на рынку з’яўляюцца прапановы сцен з жывога моху для чысцейшага гарадскога паветра, а кампаніі робяць ачышчальнікі паветра з кансерваванага моху і іншых натуральных паветраных фільтраў, напрыклад, какосавага валакна.

Тэхнічныя праблемы

Мох і багавінне лепш за ўсё растуць у натуральным асяроддзі. На адкрытым паветры мох можа добра расці ў цені, але ў доме яму патрабуецца больш святла і падтрыманне патрэбнай тэмпературы, каб прадухіліць загніванне. Захаваць жывы мох у памяшканні або на вуліцы больш за некалькі дзён — не самая простая задача. Таму большасць сённяшніх эфектыўных паветраных фільтраў з моху грувасткія і патрабуюць шмат паліву і электрычнасці.

Сёння, калі вы бачыце ў доме мох, то часцей за ўсё ён высушаны або закансерваваны. І хоць выглядае гэта даволі стылёва і прыемна, але амаль усе сцены з моху, апрацаваныя хімікатамі і афарбаваныя ў розныя колеры, у выніку не здольныя паглынаць столькі ж СО2, як здаровы жывы арганізм (хоць, як ні дзіўна, кансерваваны мох усё яшчэ можа фільтраваць паветра). Праз некаторы час такі мох лушчыцца, бляднее і патрабуе абслугоўвання або замены.

Якія варыянты існуюць ужо сёння

На гэты момант адна з самых папулярных кампаній па вытворчасці мохавых ачышчальнікаў паветра на рынку, бадай, Briiv, распавядае Inverse. У яе прадуктах выкарыстоўваецца 100-адсоткавы біяраскладальны кансерваваны мох, які паддаецца кампаставанню. Як сцвярджаецца на сайце кампаніі, у яе ачышчальніках выкарыстоўваецца 90 % прыродных і аднаўляльных матэрыялаў, а адна прылада забяспечвае выпрацоўку такой жа колькасці кіслароду, якую забяспечвалі б 3043 пакаёвыя расліны сярэдняга памеру.

Ачышчальнік паветра Briiv / Выява: Briiv

Прадукцыя кампаніі Moss Pure, наадварот, зробленая з жывога моху і не патрабуе паліву, сонечнага святла або дадатковага догляду. Па словах кампаніі, прадукты Moss Pure былі пратэставаныя на ачыстку паветра сертыфікаванай лабараторыяй у ЗША, і вынікі паказалі, што за дзве хвіліны ачышчальнік Moss Pure ачысціў паветра ад 30 адсоткаў вуглякіслага газу, а таксама ад пылу, алергенаў і вірусаў. Патэнт на тэхналогію брэнда зараз разглядаецца.

Прадукцыя кампаніі Moss Pure / Выява: Moss Pure

Багавінне вырабляе 60 % усяго кіслароду на планеце; шматлікія кампаніі ўжо вырошчваюць водарасці для ўлоўлівання вугляроду. Напрыклад, у амерыканскай кампаніі AlgenAir стварылі першы і пакуль адзіны спажывецкі прадукт на рынку (пад рамантычнай назвай Aerium) з выкарыстаннем багавіння для зніжэння ўзроўню СО2 у памяшканні. 

Aerium працуе, запампоўваючы паветра ў шкляны кантэйнер, напоўнены мільярдамі дробнага мікрабагавіння. Святлодыёдны падсвет прылады забяспечвае бесперапынны фотасінтэз. Дзякуючы помпе, унутры падтрымліваецца цыркуляцыя вады і багавінне патрымліваецца жывым і рухомым. Пасля таго, як водарасці скончаць свой жыццёвы цыкл, змесціва Aerium можна выліць у вазоны ў якасці ўгнаення.

Ачышчальнік паветра Aerium / Выява: AlgenAir

Кампанія сцвярджае, што Aerium мае такую ​​ж фотасінтэтычную здольнасць, як і 25 пакаёвых раслін, але кампанія на гэтым спыняцца не збіраецца і ўжо прэзентавала прататып устаноўкі магутнасцю больш за 5000 раслін.

Калі экалогія чамусьці вучыць нас, кажуць у кампаніі, дык гэта таму, што самыя маленькія аднаклетачныя арганізмы могуць уплываць на здароўе самых складаных формаў жыцця, у тым ліку і нас. Кампанія мае амбітныя планы, якія прадугледжваюць далейшае ўключэнне мікрабагавіння ў архітэктуру, выкарыстанне яго ў якасці біяпаліва або садовага ўгнаення, а ў перспектыве нават і для вырашэння глабальных харчовых праблем.

Каментары1

  • Matvey
    03.06.2023
    Калісь Нямеччына прапанавала вялікія грошы каб аднавіць балоты ў Беларусі. Балоты як і мох лічыліся лёгкімі Еўропы, у дадатак абаранялі лясы ад засухі. Магчыма сёння быў бы іншы экалагічны колер Беларусі, куды лепшы аднаві ў свой час частку балотаў. Лукашызм вялікая страта часу ў тым ліку па пытанням экалогіі і здароўя як для Беларусі так і Еўропы навогул.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам2

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы2

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі4

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў ВІДЭА2

У Мінску ўрачыста адкрыўся байкерскі сезон — заездам сотняў матацыклістаў ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа24

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць