Здарэнні33

У Магілёве адламаўся казырок пад'езда жылога дома

Сёння ў 16.45 у магілёўскую службу МНС ад мінакоў паступіла паведамленне аб частковым разбурэнні жалезабетоннай пліты казырка пад'езда шматкватэрнага жылога дома на праспекце Шміта.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння, то выявілі, што гэтая пліта сапраўды адламалася, моцна нахілілася і не ўпала на зямлю толькі таму, што абаперлася на газавую трубу.

Ратавальнікі забяспечылі месца магчымага падзення пліты, паведамілі пра здарэнне жыхарам пад'езда і заблакавалі выхад з дому. Работнікі газавай службы тым часам адключылі падачу газу.

У выніку пры дапамозе крана пліта пад'езднага казырка была дэмантаваная без пашкоджання трубы і сцен дома. Ад гэтага інцыдэнта ніхто не пацярпеў. 

Каментары3

  • Макс
    15.04.2025
    +1 фобія
  • Ёсік
    16.04.2025
    Шчэ раз, няма ніякага казырка, ёсьць брыль.
  • Проста жыхар
    16.04.2025
    Ёсік, у пэўных слоўніках ёсць і "казырок".

Цяпер чытаюць

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў20

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё1

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»16

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?6

Расія можа напасці на Еўропу ўжо ў 2027 годзе18

Колькі зарабіла кампанія Баскава на мерчы Лукашэнкі11

59-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»7

У дом да жанчыны завіталі два ветлівыя алігатары і нават паспрабавалі пазваніць у дзверы4

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Сказаў «дзякуй» чату джыпіці — і кампанія ўлятае на дзясяткі мільёнаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў20

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць