Грамадства66

Камітэт Сейма Літвы падтрымаў ідэю анулявання ДНЖ для беларусаў, што ездзяць на радзіму

У чацвер члены Камітэта па нацыянальнай абароне аднагалосна падтрымалі прапанову кансерватараў Лаўрынаса Кашчунаса, Аўдронюса Ажубаліса і Валдаса Ракуціса аб тым, што выдачу дазволаў на жыхарства ў Літве грамадзянам Беларусі, як і расіянам, варта прыпыніць, калі ў іх няма дзейнай візы, піша LRT.

Wikimedia Commons

На думку Камітэта, Дзейныя дазволы на жыхарства павінны быць ануляваныя, калі грамадзяне Расіі і Беларусі здзейснілі паездкі ў Расію або Беларусь больш аднаго разу цягам трох каляндарных месяцаў.

На думку кансерватараў, у Беларусі гэтыя людзі могуць быць завербаваныя спецслужбамі, ім можа быць даручана выкананне пэўных разведвальных функцый.

Выключэнне будзе прымяняцца да перавозчыкаў і кіроўцаў грузавікоў, што едуць транзітам праз згаданыя краіны, або калі паездка мела аб’ектыўныя прычыны, незалежныя ад грамадзяніна.

На пасяджэнні камітэта ў чацвер гэтыя прапановы былі падтрыманыя прадстаўнікамі прэзідэнцкай адміністрацыі і Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, але падвергліся крытыцы з боку бізн'с-арганізацый.

«Як мы ўжо не раз казалі, мы задыхаемся ад праверак. (…) Каб дзяржаўная бяспека забяспечвалася якасна, гэтыя прапановы варта прыняць», — сказаў супрацоўнік ДДБ на ўмовах ананімнасці.

Дарадца прэзідэнта Літвы Марыюс Чэснулявічус пацвердзіў, што Гітанас Наўседа і далей прытрымліваецца пазіцыі, што да грамадзян Расіі і Беларусі павінны прымяняцца аднолькавыя абмежавальныя меры.

«Мы не бачым розніцы паміж крэмлёўскім і мінскім рэжымамі», — адзначыў ён.

Генеральны дырэктар Міжнароднага транспартна-лагістычнага альянсу Повілас Дрыжас сцвярджае, што ў транспартных кампаніях Літвы працуюць каля 36 тыс. беларусаў, і пасля ўвядзення санкцый іх колькасць пачала змяншацца.

Каментары6

  • Ну-ну
    03.04.2025
    Ну-ну , вярбоўку
  • Беларус
    03.04.2025
    Это все что нужно знать про литовские приоритеты, они борются с литвинами, новыми паспортами с Пагоней, а на реальную агентуру, у которых по два паспорта, им все равно
  • барацьба з млынамі
    03.04.2025
    У той час, як у рэальнай агентуры літоўскія пашпарты

Цяпер чытаюць

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў16

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Сказаў «дзякуй» чату джыпіці — і кампанія ўлятае на дзясяткі мільёнаў даляраў12

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка11

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

У Мінску адкрыўся японскі сад ФОТЫ2

Зорка фільма «Змяркання» ажанілася з жанчынай11

Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну1

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў16

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць