Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упэўнены ў сваёй здольнасці заключыць пагадненне з Расіяй пра спыненне вайны ўжо на наступным тыдні.
«Прэзідэнт і яго каманда вельмі сканцэнтраваны на прадаўжэнні перагавораў з абодвума бакамі гэтага канфлікту, каб пакласці яму канец. Прэзідэнт упэўнены, што мы зможам дасягнуць гэтага ўжо на гэтым тыдні», — сказала Кэралайн Левіт.
Левіт адзначыла, што дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Волц будзе працаваць над пагадненнем кругласутачна на гэтых выходных.
Каментары