Меркаванні66

Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?

І ці бліжэй яна да яго за Качанаву? Пра гэта палітолаг Юрый Дракахруст разважае ў новым выпуску ТОКу.

Наталля Эйсмант. Фота: «Наша Ніва»

На пытанне, чаму Лукашэнка шмат гадоў не мяняе Наталлю Эйсмант на пасадзе прэс-сакратаркі, Юрый Друкахруст заўважыў, што яна хоць і адыгрывае важную ролю ў атачэнні Лукашэнкі, але не ўплывае на прыняцце самых важных рашэнняў.

Лукашэнка, відаць, лічыць, што яна працуе даволі эфектыўна, «яна нічога не заваліла», заўважае палітолаг.

Юрый Дракахруст Юрий Дракахруст Yuri Drakakhrust
Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Дракахруст адзначае, што Эйсмант мае дачыненне да кіравання «медыйнай машынай», дае «канкрэтныя распараджэнні на СМІ», а не проста абслугоўвае інфармацыйныя патрэбы Лукашэнкі.

Калі ж разважаць пра тое, хто бліжэй да Лукашэнкі — Качанава ці Эйсмант, — то на погляд Дракахруста, у сэнсе функцыянальных абавязкаў бліжэйшая Эйсмант, але Качанава — адзін са стаўпоў рэжыму.

«Думаю, яна кожны дзень заходзіць у яго кабінет, працуе з ім вельмі шчыльна. Качанава, напэўна, не. Але Качанава, безумоўна, больш буйная фігура. Эйсмант не мае нават шанцаў стаць прэзідэнтам, а Качанава можа».

@tokbelarus Дракахруст адказаў, каму з сыноў дыктатара ён аддаў бы перавагу ў бітве за ўладу #беларусь #лукашенко #нашаніва #беларусьновости #навіны #беларускаямова #политика #колялукашенко ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Дракахруст праводзіць аналогію з атачэннем Сталіна. «Бліжэй за ўсіх да Сталіна быў Паскробышаў — дарадца, памочнік, праз якога ішоў увесь дакументазварот. Але стаўпамі рэжыму былі Берыя, Малянкоў, Хрушчоў.

У гэтым сэнсе тая ж Эйсмант гэта хутчэй Паскробышаў — асабісты сакратар, які працуе побач. А тая ж Качанава, Галоўчанка, сілавікі, гэта ўсё ж такі стаўпы рэжыму, якія не так ужо кожны дзень да яго бегаюць. Думаю, што Качанава — адна з самых блізкіх у сэнсе стаўпа».

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • Хмм
    03.06.2024
    понятно, краінай кіруюць расейскія фсбшнікі праз свайго стаўленіка Лукашэнку.
    Напрыклад, курыраваў жорсткі разгон пратэстаў беларусаў у 2020м годзе расейскі фсбшнік Патрушаў (Патрушев), які рэгулярна прылятаў у тыя дні ў Мінск для кантролю за працэсам.
  • Моніка Л.
    03.06.2024
    Думаю, я ведаю, у чым тут сакрэт.
  • Сергей
    03.06.2024
    Какова ценность этого материла?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Сказаў «дзякуй» чату джыпіці — і кампанія ўлятае на дзясяткі мільёнаў даляраў12

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка11

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

У Мінску адкрыўся японскі сад ФОТЫ2

Зорка фільма «Змяркання» ажанілася з жанчынай11

Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну1

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць