Грамадства

У Гомелі развіталіся з вядомым інтэлектуалам, якога затрымлівалі падчас пратэстаў

У Гомелі адбылося пахаванне Аляксандра Шмідава — паважанага пенсіянера, знатака, якога ведаюць як удзельніка папулярных інтэлектуальных шоу «Што? Дзе? Калі?» і «Свая гульня». Пра яго смерць стала вядома 2 сакавіка, піша «Флагшток».

Аляксандр Шмідаў. Фота: Радыё Свабода

Ягоныя дзеці жылі ў Ізраілі і збіраліся забраць бацьку да сябе пасля таго, як у яго выявілі анкалогію — але не паспелі.

«У канцы снежня тата напісаў нам, што ў яго знайшлі рак і пара вывозіць яго ў Ізраіль. Мы неадкладна кінуліся тэлефанаваць па ўсіх знаёмых габрэйскіх арганізацыях і правяраць, што можна зрабіць. Зрабіць можна было няшмат, толькі дзейнічаць па стандартнай працэдуры рэпатрыяцыі, якая займае прыкладна два месяцы», — распавяла на старонцы Аляксандра ягоная дачка.

У лютым Аляксандр павінен быў ляцець у Ізраіль, але двойчы трапіў у лякарню і ў выніку там памёр — медыкі не змаглі яго ўратаваць.

«Пайшоўшы на пенсію, ён свядома абмежаваў адносіны, сышоў ва ўнутраную эміграцыю, у любое надвор'е хадзіў плаваць на Сож… І хоць абедзве дачкі ўжо жылі ў Ізраілі, з'язджаць не хацеў. І не з'ехаў…», — напісала ў сацсетцы сяброўка сям'і.

Увогуле на ягонай старонцы ў Фэйсбуку многія пакінулі добрыя ўспаміны.

Аляксандр вядомы таксама тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пенсіянераў супраць гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго разам з іншымі пенсіянерамі затрымлівалі міліцыянты.

Таксама Аляксандр падтрымліваў Украіну ў яе барацьбе з расійскімі агрэсарамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта7

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу? У Беларусі іх лепш не чапаць — за гэта можа чакаць пакаранне3

Велікоднае богаслужэнне — трансляцыя з Вільні

«Хрыстос уваскрос!» Перадвелікодны фотарэпартаж са шматканфесійнага Ракава6

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем9

«Пытанне закрытае». Кіт Келаг заявіў, што Украіна не стане членам НАТА22

Зяленскі: Калі поўная цішыня сапраўды запануе, Украіна прапануе прадоўжыць яе

«Баімся, што яе не выпусцяць з Беларусі». Бацькі мінскіх падлеткаў расказалі, як школы кантралююць планы паступлення іх дзяцей5

Расійскі беспілотнік ударыў па шматкватэрным доме ў Херсоне за пяць хвілін да пачатку пуцінскага перамір'я1

На наступным тыдні зноў пахаладае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта7

Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць