Грамадства2525

У Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну ў галаве

У вядомага беларускага тэнісіста, экс-першай ракеткі свету ў парным разрадзе, дзесяціразовага ўладальніка тытулаў «Вялікага шлема», алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага дыягнаставана злаякасная пухліна, паведамілі Smartpress.by інфармаваныя крыніцы.

Спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц. «Аперацыя доўжылася 8 гадзін і прайшла вельмі паспяхова», — зазначыла крыніца.

Максім звярнуўся да дактароў са скаргамі на галаўныя болі крыху больш за месяц таму. Праведзенае МРТ пацвердзіла несуцяшальны дыягназ.

Да дня аперацыі ў Беларусь, каб падтрымаць спартсмена, прыехалі жонка Максіма і чацвёра ягоных дзяцей.

Па словах суразмоўцаў выдання, спартсмен добра перанёс аперацыю.

Цяпер Максім з сям'ёй з'ехаў з Беларусі для працягу лячэння.

У канцы кастрычніка Максім Мірны вярнуўся ў Беларусь і пасля больш чым трох гадоў маўчання апублікаваў кароткі пост у інстаграме, дзе прыхільна выказаўся пра тое, што рэжым Лукашэнкі сёння робіць для развіцця спорту.

Ён пакаяўся за тое, што ў 2020-м публічна падтрымаў беларускі народ, а не рэжым Лукашэнкі. У жніўні 2020 года, калі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў разгарэліся пратэсты, ён выступіў супраць гвалту і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы яго спыніць. Той пратэсны пост быў выдалены з інстаграма Мірнага толькі ў канцы лютага 2021 года.

«Я не справіўся. Я жывы чалавек. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі. Я шкадаваў пра свой эмацыйны выступ. Сёння, вярнуўшыся ў маю звыклую Беларусь, я адчуваю сябе спакайней і больш упэўнена», — сказаў Мірны дзяржаўнаму тэлебачанню ў кастрычніку. 

«Я люблю свой горад. Я люблю сваю краіну. Я з вялікім гонарам называю сябе беларусам. <> Я з аптымізмам гляджу ў будучыню», — дадаў ён. 

Каментары25

  • Я
    21.12.2023
    Я так разумею, пакаянае відэа з кампліментамі рэжыму гэта была плата за магчымасць абследвацца і зрабіць аперацыю. З яго грошамі гэта можна было зрабіць і не ў Беларусі і не трэба было каяцца публічна.
  • Ёсік
    21.12.2023
    Хваробе да лямпачкі, шмат у цябе грошай, ці ты жабрак. НН, прыгожа напісалі: пакаяўся, што падтрымаў народ Беларусі, а не рэжым. Канешне, на будаваў гмахаў, цэнтр тэніса, лякарня з МРТ, ёсьць за што сікацца.
  • МіколкаПаравоз
    21.12.2023
    Безразлично, indiferent,gleichgültig, абыякава. Это проблема только его и его близких.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка11

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

У Мінску адкрыўся японскі сад ФОТЫ2

Зорка фільма «Змяркання» ажанілася з жанчынай11

Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну1

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць