Эканоміка33

Група Raiffeisen страціла €84 мільёны з-за дэвальвацыі беларускага рубля

Дэвальвацыя беларускага рубля на 19% прынесла страту €84 млн у сукупным капітале, а дэвальвацыя расійскага рубля на 33% — страты на €1 185 млн. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай фінансавай справаздачнасці групы Raiffeisen за III квартал, звярнуў увагу Office Life.

Фота: bmf.ru

У Беларусі чысты працэнтны даход групы знізіўся на €25 млн у параўнанні са студзенем—вераснем 2022 года з-за падзення рынкавых працэнтных ставак.

Кошт фінансавых актываў, якія адносяцца да беларускага сегмента групы, скараціўся з €1679 млн на пачатак года да €1408 млн.

Беларусь знаходзіцца ў такім жа ізаляваным становішчы, як і РФ, і яе эканамічная дзейнасць нацэленая на наладжванне кантактаў з гандлёвымі партнёрамі за межамі Еўропы, гаворыцца ў макраэканамічным прагнозе RFI. Невялікае аднаўленне эканомікі было падтрымана ўрадавымі стымуламі спрыяць тэхналагічнай мадэрнізацыі прамысловасці, пашырэнню прамысловай вытворчасці, адраджэнню ўнутранага попыту і падзенню інфляцыі. Аднак павелічэнне імпарту замарудзіла аднаўленне. Паводле ацэнкі RFI, гадавы рост рэальнага ВУП у РБ сёлета складзе 1,5%, а ў 2024-м і 2025-м — па 2%. Пры негатыўным сцэнары ВУП у РБ у гэтым годзе складзе 1,0%, у 2024-м — 1,9%, а ў 2025-м — 0,4%.

Асноўныя даходы групы, за выключэннем рынкаў Расіі і Беларусі, выраслі на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да €4,430 млн, што абумоўлена атрыманнем чыстага адсоткавага даходу.

Колькасць офісаў банка скарацілася на 154 у гадавым вылічэнні да 1545. Найбольшае зніжэнне адбылося праз вайну ва Украіне (на 67), а таксама ў Сербіі праз кансалідацыю пасля зліцця (на 32), у Чэхіі (на 25) і ў Беларусі (на 13).

Чысты прыбытак ад клірынгавых, разліковых і плацежных паслуг таксама знізіўся на €24 млн у выніку зніжэння транзакцый і даходаў, асабліва ў Расіі і Беларусі.

Каментары3

  • Ваня
    04.11.2023
    Так ім і трэба
  • Питон
    04.11.2023
    что даже 3% зачисления на счет не помогают? ну вы и жрете!!!
  • 11
    04.11.2023
    Он и так прижимистый банк, а тут на тебе згубиу. Видать не верил в последствия санкций?

Цяпер чытаюць

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Усе навіны →
Усе навіны

Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі ФОТЫ9

Велікоднае перамір’е скончылася, Расія зноў запускае беспілотнікі і ракеты

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні5

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў няядзерную вадародную бомбу2

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць