Грамадства22

«У Крыме расійскія базы сталі апорнымі пунктамі для анексіі». Кавалеўскі пра небяспеку размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі

«Нацыянальныя інтарэсы выключаюць у прынцыпе расійскую вайсковую прысутнасць на тэрыторыі Беларусі», — кажа прадстаўнік Кабінета Валер Кавалеўскі.

минобороны Искандер
Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр» у беларускім войску. Фота: Мінабароны

Яшчэ 25 сакавіка Пуцін аб’явіў, што да 1 ліпеня ў Беларусі скончаць будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Сёння падчас паслання парламенту і народу Лукашэнка заявіў, што менавіта з ягонай ініцыятывы ядзерная зброя вяртаецца ў Беларусь.

«Ва ўмовах ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай краіны, мною былі актываваны настойліва перамовы з прэзідэнтам Расіі Пуціным па вяртанні ў Беларусь ядзернай зброі. Менавіта па вяртанні ядзернай зброі, якая была вывезеная ў 1990-я гады. Тады пад гарантыі: ніякіх санкцый супраць тых, хто вывез, ніякага ціску, наступлення ці рэвалюцыі. Усё растаптана, усё разбурана. Я маю права паставіць пытанне вярнуць ядзерную зброю, якую тады яшчэ, да мяне, вар'яты падпісалі абавязанні яго вяртання», — гаварыў Лукашэнка.

Крэмль ужо перадаў Беларусі 10 самалётаў, здольных несці тактычную ядзерную зброю, і ракетны комплекс «Іскандэр». 

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі кажа, што размяшчэнне ядзернай зброі яшчэ больш пагражае нашай незалежнасці, суверэнітэту і дзяржаўнасці.

«Гэта азначае, што ў Беларусь прыходзяць няпрошаныя госці — расійскія войскі, якія замацоўваюцца на нашай тэрыторыі, прывозяць ядзерную зброю. Цяпер у Беларусі засталося каля 10 тысяч вайскоўцаў — гэта вельмі і вельмі кепска.

Але калі забяспечваецца пастаянная прысутнасць расійскіх вайскоўцаў, то Расія можа пайсці далей. Мы ўсе бачылі, як развіваліся падзеі ў Крыме, калі расійскія вайсковыя базы сталі апорнымі пунктамі для анексіі», — адзначае Валер Кавалеўскі. 

Палітык заўважае, што Лукашэнка ігнаруе нацыянальныя інтарэсы і ставіць пад пагрозу ўсю краіну дзеля захавання персанальнай улады:

«Нацыянальныя інтарэсы выключаюць у прынцыпе расійскую вайсковую прысутнасць на тэрыторыі Беларусі».

Заява Пуціна пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі заспела Святлану Ціханоўскую ў Вашынгтоне ў час яе візіту ў ЗША 21—28 сакавіка. Як адрэагаваў амерыканскі істэблішмент на такую пагрозу?

«Сенсацыяй гэтая заява не стала, але яна сведчыць пра пагражальнае развіццё падзей. Мы мелі магчымасць данесці інфармацыю да амерыканскіх дыпламатаў і палітыкаў і ў час слуханняў у Сенаце, і ў час слуханняў у Радзе бяспекі пры Белым доме. Святлана Ціханоўская абмяркоўвала гэта пытанне з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. ЗША адсочваюць сітуацыю, назіраюць за яе развіццём. Сітуацыя вельмі сур’ёзная, і мы не хаваем сваёй занепакоенасці», — кажа Валер Кавалеўскі.

«Пры любым выкарыстанні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, супраць каго б ні было, Беларусь становіцца мішэнню для ўдару ў адказ. Мы, не маючы рэальнага кантролю над ядзернай зброяй, тым не менш будзем несці адказнасць за яе прымяненне.

Мы сталі закладнікамі на глабальным узроўні, уся краіна стала патэнцыйнай мішэнню з боку тых краін ці блокаў, інтарэсы якіх могуць быць закранутыя пры выкарыстанні ядзернай зброі Расіяй», — выказвае асцярогі Кавалеўскі.

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

Каментары2

  • Упс
    31.03.2023
    У Беларусі апорным пунктам для анексіі будзе "вертыкаль улады".
  • Рыгор
    31.03.2023
    Мы, мы, мы, спадар Кавалеўскі, трэба больш відавочна акцэнтаваць: Лукашенка - і мы Беларусь, дзьве розныя рэчы.

Цяпер чытаюць

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Усе навіны →
Усе навіны

Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі ФОТЫ9

Велікоднае перамір’е скончылася, Расія зноў запускае беспілотнікі і ракеты

Трамп: Спадзяюся, Расія і Украіна дасягнуць пагаднення на гэтым тыдні5

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не13

Зяленскі прапануе Расіі падоўжыць забарону на дальнабойныя ўдары на 30 дзён

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах7

Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»1

Кітай паспяхова выпрабаваў няядзерную вадародную бомбу2

Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць