БЕЛ Ł РУС

МАРГ: Бульба ў крамах ёсць, перажываць няма чаго

17.04.2025 / 19:59

Nashaniva.com

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказалі пра сітуацыю з бульбай у беларускіх крамах. Каментарый на гэтую гарачую тэму дала прэс-сакратарка міністэрства Дар'я Палазкова, піша БелТА.

Дар'я Палазкова адзначыла, што прадстаўнікі МАРГ наведалі некалькі гандлёвых аб'ектаў у Мінску. Паводле яе слоў, бульба, а таксама іншая гародніна з набору для баршчу ў асартыменце там была.

Прадстаўнік ведамства дадала, што ўрадам былі прынятыя меры па вырашэнні сітуацыі з дэфіцытам бульбы, якая ўзнікла, маўляў, па прычыне дыспарытэту цэн, калі беларускім вытворцам больш выгадна было пастаўляць бульбу на знешнія рынкі.

З сённяшняга дня ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў №713(7), якой гранічная максімальная адпускная цана на бульбу павялічаная з 76 капеек да 1 рубля», — нагадала прэс-сакратарка МАРГ.

Палазкова звярнула ўвагу, што Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, абласныя выканкамы пацвярджаюць наяўнасць у стабілізацыйных фондах неабходнай колькасці бульбы для ўнутранага рынку. Яна ўдакладніла, што спецыялістамі ведамства пастаянна праводзяцца маніторынгавыя мерапрыемствы ў гандлёвых аб'ектах, якія тычацца не толькі бульбы, але таксама і іншай гародніны.

«Падстаў для перажыванняў у насельніцтва быць не павінна», — заявіла прадстаўніца МАРГ. 

Чытайце таксама:

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Каб набраць добрай, трэба пакорпацца. Новая рэвізія бульбяной прапановы ў крамах Мінска засведчыла сумны стан

Што адбываецца з бульбай у Беларусі і чаму яе стала менш у крамах. Рэч не толькі ў змяншэнні аб'ёмаў пасадак

Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне

Каментары да артыкула