БЕЛ Ł РУС

У Данецку расійскі вайсковец сп'яну расстраляў чатырох саслужыўцаў

15.04.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Увечары 4 красавіка ў Данецку расійскі салдат застрэліў трох вайскоўцаў 120-й артылерыйскай брыгады (в/ч 59361, Югра), яшчэ адзін атрымаў агнястрэльныя раненні, піша тэлеграм-канал «Досье шпиона».

Фота ілюстрацыйнае

Устаноўлена, што ў 17:00 4 красавіка расійскі шараговец з гэтай самай брыгады Аляксандр Дзееў, будучы моцна п'яным, без бачнай прычыны адкрыў агонь па чатырох саслужыўцах. Трое з іх — прапаршчык, яфрэйтар і шараговец, — загінулі на месцы, яшчэ адзін атрымаў агнястрэльныя раненні.

Забойца з месца здарэння ўцёк, але пасля яго злавілі, падчас затрымання параніўшы ў шыю. 

Чытайце таксама:

На вайне ва Украіне расійскі вайсковец застрэліў 10 спячых саслужыўцаў

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

Стала вядома пра 45 расійскіх генералаў, якія лячыліся ў шпіталях з пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі

Каментары да артыкула