Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 34
Больш за сотню пацярпелых.
Раніцай Вербнай нядзелі, 13 красавіка, расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Па абноўленай інфармацыі ад Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны, у выніку ўдару загінулі 34 чалавекі.
Таксама вядома пра 117 пацярпелых, уключаючы 15 дзяцей.
«Варожыя ракеты ўдарылі па звычайнай гарадской вуліцы, па звычайным жыцці: дамы, адукацыйныя ўстановы, машыны на вуліцы… і гэта ў дзень, калі людзі ідуць да цэркваў: Вербніца, свята ўваходу Гасподняга ў Іерусалім», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер асудзіў удар. Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келог заявіў, што расійская атака на цывільныя цэлі ў Сумах пераходзіць мяжу прымальнага.