БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч 

1.03.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Нобелеўская лаўрэатка прыехала ў Вільню на Кніжны кірмаш.

Фота: ОСЦ

«Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, дзе суразмоўцы абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў і важнасць адвакатавання іх вызвалення, а таксама абмяняліся думкамі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства і палітыкі Беларусі. Таксама размова ішла пра важнасць салідарнасці: галоўнае цяпер — шукаць тое, што натхняе, захоўваць еднасць і веру ў будучыню, нягледзячы на ўсе выпрабаванні», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай. 

Размова закранула і Украіну — чаму яе перамога важная для Беларусі і як мы можам падтрымаць украінцаў у іх змаганні. 

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўручыла Алексіевіч Крыж Адраджэння, якім узнагароджваюцца за адданасць інтарэсам беларускага народу і значны ўклад у развіццё беларускай культуры.

«Мы часта кажам пра палітыку, эканоміку, пра міжнародную падтрымку. Але нам таксама патрэбныя моцныя галасы нашых культурных дзеячаў, каб не страціць сябе ў цяжкія часы. Культура — гэта наш істотны інструмент у змаганні за незалежнасць і свабоду», — сказала нацыянальная лідарка.

Чытайце таксама:

«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі

Алексіевіч: Вось вы з’ехалі, паўмільёна людзей, як быццам вас і не было

Ціханоўская падтрымала Украіну

Каментары да артыкула