БЕЛ Ł РУС

Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Расіі

27.02.2025 / 19:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год дзеянне шэрагу санкцый супраць Расіі, паведамілі ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Шэраг абмежаванняў, уведзеных ЗША супраць Расіі ў сувязі з развязваннем ёй вайны ва Украіне, будуць дзейнічаць надалей.

Прэзідэнт ЗША прыйшоў да высновы, што абмежавальныя меры супраць Расіі, уведзеныя Вашынгтонам у 2014, 2018 і 2022 гадах, «павінны заставацца ў сіле пасля 6 сакавіка 2025 года».

«Дзеянні і палітыка, пра якія ідзе гаворка ў дадзеных указах, працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — сцвярджаецца ў тлумачальнай запісцы, змешчанай у Федэральным рэестры.

«Таму […] я працягваю на адзін год рэжым [санкцыйнага] надзвычайнага становішча, абвешчаны ўказам 13 660», — дадаў Трамп.

Раней, нягледзячы на намёкі на магчымае змякчэнне санкцыйнага ціску, Трамп даў зразумець, што ЗША не пойдуць на гэты крок датуль, пакуль ва Украіне не ўсталюецца мір. Ён падкрэсліў, што абмяркоўваць зняцце санкцый з Расеі ягоная адміністрацыя будзе толькі пасля заканчэння баявых дзеянняў.

Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што падчас перамоў аб завяршэнні канфлікту Вашынгтон будзе настойваць на вяртанні Украіне часткі тэрыторый, акупаваных расійскімі войскамі. Аднак якія менавіта саступкі павінна будзе зрабіць Масква, Трамп удакладняць не стаў.

Чытайце таксама:

Не прайшло і месяца, як Трамп узяўся за Мадуру

Наезды Трампа прывялі да скачка папулярнасці лібералаў у Канадзе

Адміністрацыя Трампа заяўляе, што скарачае 90% кантрактаў USAID на замежную дапамогу

Дзяржсакратар ЗША: Мы праверым, наколькі шчыра ў Крамлі хочуць спынення вайны

Каментары да артыкула