Комментарии к статье

Тихановская: «Хорошие русские» должны заявить, что не будут посягать на суверенитет Беларуси

  • Падтрымліваю
    18.04.2025
    Правільна сказала.
  • а калі яны пасягалі?
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    18.04.2025
    У 90е казал аб Гайдар Кох Чубайс Кудрін Немцов Хакамада " маладых рэфарматарах" і барабаншчыках гарністах падпевалах журналістах пісьменніках нтв орт.. з лезунгам Мне бліжэ вор чем людаед
    Дзля беларусаў Беларусі яны горш чым лужков жырік зюганаў .
    Таму что цынічны без сантіментаў " браты сестры дзяды ваевалі" разумнейшыя ні людзкія " хамеліёны"
  • ?
    18.04.2025
    А путин мудрый или уже нет
  • Лайдак
    18.04.2025
    А нават, калі і заявяць, то верыць ім нельга
  • Имя
    18.04.2025
    Сложилась уникальная ситуация, когда меньшинство прогнуло меньшинство и те выступают от имени всех белорусов.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.04.2025
    Падтрымліваю, але здаецца ў іх з гэтым пытаннечкі
  • Ігрэк
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • r a d a r
    18.04.2025
    Трэба увагi надаваць больш вайне а не пра "добрых рускiх " яны Беларусі не патрэбныя ўвогуле добрыя яны цi ня добрыя цяпер цi потым , яны будуць заўсёды ставiць на першае месца Расею , для iх Беларусь будзе тое самае што Татарстан .
    Не трэба iлюзорна спадзявацца на дэмакратызацыю
    Расеі , у "добрых"рускiх
  • Янак
    18.04.2025
    Яны могуць паабяцаць не замахвацца на суверэнітэт. Але яны адразу пачнуць гаварыць: "Пушкін, русскій язык і общее культурное пространство". А калі гэта пакінуць, то адбываецца асыміляцыя. І наступны крок палітычнае паглынанне.
  • r a d a r
    18.04.2025
    Леху Валенсе напрыклад не патрэбныя былi
    "добрыя рускiя "
  • Mason
    18.04.2025
    r a d a r , Валенса, дарэчы, быў не адзіны, аддзелы "Салідарнасьці" маглі працаваць і аўтаномна на нізавых узроўнях, правадыры і "электы" ім былі не патрэбны. Грамадства было свядомым, шанавала сваю мову і культуру . Палякі дыяспары старанна даводзілі да грамадства краін знаходжаньня мэты свайго змаганьня, шукалі саюзнікаў, а не новых ворагаў.
  • ма-сонная
    18.04.2025
    Mason, ну і што - знайшлі "саюзнікаў"?
    добра абнавілі сваю ваенную тэхніку за кошт вайны ва Ўкраіне?
  • синие пальцы с маникюром
    18.04.2025
    переводя с офисного: "няма падстаў" - деньгами не поделятся
  • Янка
    18.04.2025
    "Хорошие русские" падзяляюцца на тры групы:

    1.Ціхія імперцы, якія выгадалі ад дзікіх рэформ першай паловы 90х і моцна пацярпелі пад час пуцінскага перадзелу маёмасці 2000х. Іх задавальняе псеўдалібералізацыя часоў позняга Ельцына - то бок калі вонкавыя праявы дэмакратыі і незалежная прэса існавалі, але апошняе слова заўсёды заставался за грошамі алігархату і адміністрацыйным рэсурсам. Яны выступаюць за нармалізацыю адносінаў з Захадам як з крыніцай танных грошаў, рынкам для расейскай сыравіны альбо прадукцыі яе нескладанай перапарацоўкі, ціхай гаванню для адкладання свайго капітала і стварэння разнастайных афшорных схем для рэінвеставання ў Расеі і мінімізацыі тамтэйшых падаткаў. #1 з іх - гэта Хадаркоўскі, які пасля вызвалення заявіў, што аб прыналежнасці Крыма трэба запытвацца ў тамтэйшых жыхароў праз рэферэндум. Туды ж варта дадаць Коха і Касьянава.

    2.Ідэялісты кшталту Навальнай, Яшына, Кара-Мурзы, Мілова і іншых адэптаў "Счастливой России будущего". То бок у сэнсе дэмакратычных каштоўнасцяў яны разважаюць прыгожа, яны паважаюць тэрытарыяльную цэласнасць суседзяў Расеі, але яны не разумеюць, што немагчыма ўстойліва начапіць дэмакратычнае мяса на яе імперскі шкілет. Яны не разумеюць, што крыніцай шыкоўнага існавання расейскай эліты і нават сціплага дабрабыту яе сярэдняга класа у Маскве і найбуйнейшых расейскіх гарадах заўсёды было рабаванне прыродных рэсурсаў і прыгнёту нацыянальных рэгіёнаў, стан якіх заўсёды заставаўся даволі галечным. То бок г.з. "Российская Федерация" - гэта метраполія + калоніі, кантралюемыя фінансуемымі Масквой намеснікамі і сілавікамі.
    Зразумела, што яны катэгарычна выступаюць супраць самавызначэння народаў, якія моцна адрозніваюцца ад рускіх і часам вельмі істотна нават паміж сабой у культурным і рэлігійным плане, калісці мелі ўласную дзяржаўнасць, але былі заваяваныя Расеяй, пераважна вельмі крывавымі і варварскімі метадамі. Таму любая дэмакратызацыя Расеі хутка уздыме пытанне самавызначэння яе нацыянальных рэгіёнаў і справядлівага размеркавання іхных прыродных багаццяў, што выб'е матэрыяльны падмурак з-пад улады маскоўскага цэнтра. Яны вельмі стрымана спачуваюць Украіне, але не дапамагаюць ёй з нежадання раздражняць імперыялістычны расейскі электрат, на галасы якога яны разлічваюць падчас мімфічных сумленных выбараў у Расеі, умовы для правядзення якіх павінен стварыць абстрактны чараўнік у блакітным гелікоптэры.

    3.Расейцы, якія асэнсавалі, што пабудаваць з каланіяльнай імперыі паспяховую дзяржаву без распаду гэтай імперыі немагчыма. Гэта Ігар Якавенка, Яўгенія Чірыкава, Гары Каспараў, стваральнік Масяні Алег Куваеў і іншыя. Яны рашуча падтрымліваюць Украіну. Але яны ёсць меншасцю расейскай палітэміграцыі.

    п.2 шансаў перамагчы крывавую фашыстоўскую дыктатуру ліхтарыкамі ня мае, і мы зноў бачым здыхаючыя спробы зрабіць тое ж самае ў нашмат больш ліберальнай Сакартвэла. п.1 - гэта шлях да новага імперыялізму, бо любы алігархат вядзе да моцнага і несумленнага сацыяльнага падзелу, на глебе якога вырастаюць папулісты з імперыялістычнай і антызаходяй рыторыкай (як Жырыноўскі), беспрасвет нараджае прагну моцнай рукі і потым, прыходзіць новы Пуцін. Абодзьва гэты варыянты ёсць пагрозай для незалежнасці Беларусі.

    Таму яшчэ 30 год таму Пазняк з ягоным "мордар мусіць быць разбураны" разважаў слушна. Але ягонымі праблемамі былі і застаюцца няздольнасць і нежаданне цярпліва тлумачыць.
  • Найперш не галасі!
    18.04.2025
    Янка, "западники", каторыя п. 3, заўсёды былі, ёсць і будуць.
    І яны заўсёды ў неістотнай меншасці былі, ёсць і будуць. З імі цікава і часам карысна пагаманіць пра сёе-тое, але на расійскія працэсы яны аніколі не ўплывалі, і мяркую аніколі не будуць мець уплыву.
    Пазьняк не мае рацыі, бо далёкі ад працэсаў "ў полі".
    Ягонае разумова-эфемернае "Мордар павінен быць разбураны" пасуе для сюжэтаў кіна фэнтэзі, бо насамрэч рэальны маскоўскі Мордар не будзе разбураны. Прынамсі, на нашых вачах, а мы не бесьсмяротныя эльфы чакаць 2 ці 3 тысячы гадоў. Таму гжта фальшывы арыенцір і тупіковы кірунак.
    Пазьняк заўсёды фантануе казачнымі неадэкватнымі пражэктамі - тройкі-пяцёркі, вызвольная армія, смаленская канстытуцыя... і так далей, спіс бясконцы. Разбураны Мордар з той жа оперы.
    Рэальна ж нам даводзіцца адбудоўваць сваю Беларускую Дзяржаву з жывым Мордарам і без дзеячаў з п.3, без спадзяванняў, што паводле загаду Пазьняка Мордар раптам разбурыцца, а электарат 700-гадовай імперыі раптам прагаласуе за антыімперыялістаў.
  • Чорны
    19.04.2025
    Найперш не галасі! , На якім гэта калькулятары Вы масковіі 700 гадоў налічылі?.. Што да распаду вялікіх утварэньняў - то раю ўзгадаць крах Рымскай імпэрый. Альбо (штосьці бліжэй) Брытанскай, над якой ніколі сонца не заходзіла. Ці ссср. рф - гэта акурат этап распаду ўзгаданага саўка.
  • Баба-яга
    19.04.2025
    Харошы рускі ўжо нічога не гаворыць і гэта яго найлепшая якасьць.
  • 1234
    19.04.2025
    У 20 годзе ад старое апазыцыі была прапанова супрацоўнічаць, на што новая апазыцыя адказала: мы за кароткі час зрабілі столькі, чаго вы не зрабілі за 30 год. Грубы адказ, максымалісцкі, калі ўлічваць, што без людзей, што выходзілі на вуліцы, яны нішто. Што бачым цяпер? Тая новая апазыцыя стала такой жа, нулявой і наступае на тыя ж граблі са сваімі "добрымі рускімі"
  • Georgy
    19.04.2025
    нет такой политической силы - хорошие русские, есть кучка эмигрантов, не имеющих за собой никакой реальной силы. Они ничего не решают и никак не могут претендовать на суверенитет Беларуси. Bсё равно что от Зимбабве потребовать не презентовать суверенитет Беларуси
  • Valadzimir
    19.04.2025
    Сама тэма... сьмех у зале.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць