БЕЛ Ł РУС

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?

20.04.2025 / 10:59

Nashaniva.com

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Па дапамогу да беларускіх лекараў звярталіся жыхары 157 краін, паведаміў тэлеканал СТВ.

Большасць замежных пацыентаў — прадстаўнікі краін СНД (перш за ўсё расейцы). У топ таксама ўвайшлі жыхары Казахстана, Латвіі, Сербіі і Кітая.

Па словах загадчыцы аддзялення Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Ілоны Дзям'яненка, замежнікаў прыцягвае прафесіяналізм медыкаў, наяўнасць высокатэхналагічнага абсталявання і даступнасць лячэння.

Раней кіраўнік дзяржаўнага праекта «Клінікі Беларусі» Ян Бядушэўскі адзначаў, што самыя папулярныя напрамкі медыцынскага турызму — транспланталогія, анкалогія, кардыяхірургія, пластычная хірургія, акушэрства, нейрахірургія, траўматалогія, афтальмалогія, піша Smartpress.by.

Акрамя таго, турысты-пацыенты едуць для дыягнастычных абследаванняў, аднаўлення пасля перанесеных захворванняў, адпачынку ў аздараўленчых комплексах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула