«Хрыстос уваскрос!» Перадвелікодны фотарэпартаж са шматканфесійнага Ракава
Сёлета 20 красавіка Вялікдзень у адзін дзень святкуюць і праваслаўныя, і каталіцкія вернікі. А напярэдадні многія ішлі ў касцёлы і цэрквы з велікоднымі кошыкамі. У іх тое, з чаго пачнецца святочны сняданак. Выданне Office Life суботняй раніцай адправілася ў Ракаў, што ў Валожынскім раёне, і прывезла адтуль добры перадвелікодны фотарэпартаж.
Асвячаць нясуць прадукты, якія з'яўляюцца сімвалам радасці, адраджэння. У першую чаргу гэта велікодныя булкі, крашаныя яйкі, мясныя прадукты, соль.
Часта ў кошыкі кладуць соль, сала, у некаторых рэгіёнах у апошнія гады кошыкі дапоўніліся хрэнам, каўбасой, хлебам і нават цукеркамі.
З напояў можа быць толькі вада, яна, як правіла, уваходзіць у «свянцонку» каталікоў. Праваслаўныя часам носяць у царкву кагор — гэта адзіны алкаголь, які дапушчальны ў кошыку.
Таксама кошыкі часта прыгожа ўпрыгожваюць, каб стварыць атмасферу свята.
Чытайце таксама:
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем
У сталічным гандлёвым цэнтры з’явілася велізарнае велікоднае яйка з сюрпрызам унутры
«Ніколі не чуў слова «куліч» у жывой народнай мове». Як называць па-беларуску велікодную выпечку?