За суткі ў Беларусі патушылі 19 лясных пажараў
За мінулыя дзяжурныя суткі ў Беларусі ліквідаваныя 19 лясных пажараў і адзін тарфяны, паведаміла 19 красавіка прэс-служба МНС.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Агульная плошча лясных пажараў склала 54,89 гектара, а тарфянога — 0,35 гектара. Таксама былі зафіксаваныя 107 пажараў травы і кустоў на плошчы 17,52 гектара.
«Усяго для ліквідацыі лясных пажараў прыцягваліся 88 адзінак тэхнікі і 255 чалавек, з іх 17 адзінак тэхнікі і 59 работнікаў МНС», — адзначылі ў ведамстве.
Пры гэтым з 19 лясных пажараў дзесяць патушылі арганізацыі Мінлясгаса, адзін — сіламі толькі МНС, а яшчэ восем — сумесна двума ведамствамі.
Адзін з найбольш буйных лясных пажараў быў у Калінкавіцкім раёне, яго плошча склала 37 гектараў.
Чытайце таксама:
Толькі ў адным раёне Беларусі ў лясы можна хадзіць без абмежаванняў