БЕЛ Ł РУС

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

19.04.2025 / 15:1

Nashaniva.com

Прычынай смерці фігуранта палітычнай крымінальнай справы Расціслава Чаховіча стала не анкалогія, на якую ён хварэў.

Расціслаў Чаховіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце

«Нашай Ніве» стала вядома пра смерць 22-гадовага віцебчука Расціслава Чаховіча, фігуранта крымінальнай справы аб графіці «Сыходзь, таракан, 3%».

Цяпер сталі вядомыя абставіны трагедыі. Па звестках Digital Intelligence Team, Чаховіч загінуў пад Пецярбургам 7 жніўня 2024 года.

У гэты дзень у Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі Volkswagen Golf на беларускіх нумарах вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з дрэвам. Машыну разарвала напалам. 22-гадовы Расціслаў і двое яго сяброў, 21-гадовы і 26-гадовы, загінулі. Усе яны былі грамадзянамі Беларусі.

У Расціслава Чаховіча была анкалогія і трэцяя група інваліднасці. Магчыма, гэта стала прычынай таго, што ён атрымаў за намаляванае графіці мінімальнае пакаранне — штраф.

Фота: «Пецярбургская паліцыя»

Чытайце таксама:

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 48

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Каментары да артыкула