Сілавікі злавілі 20-гадовую мінчанку, якая вяла эратычныя стрымы з прымерачных у крамах
Неўзабаве будуць судзіць 20-гадовую дзяўчыну з Мінска, якую абвінавачваюць у вырабе, захоўванні і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Прытым адбывалася гэта ўсё ў не зусім звычайных абставіных, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Фота ілюстрацыйнае
Дзяўчына прыехала ў Мінск вучыцца на інжынера-эканаміста, жыла на здымных кватэрах. Але праз год вучобу кінула, а на жыццё стала зарабляць вэбкамам.
У цэлым яна рабіла тое, што робяць і іншыя: вяла стрымы з элементамі эротыкі, за ўзнагароджанне дэманстравала свае палавыя органы, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя сэкс-цацкі, або за токены давала доступ да сваёй галерэі з фота– і відэаматэрыяламі парнаграфічнага характару.
Незвычайным было, аднак, тое, што трансляцыі дзяўчына вяла не толькі з дому, але і з прымерачных крам. У выніку аднойчы яе затрымалі і завялі крымінальную справу.
Зарабіць яна паспела больш за 14 500 даляраў.
Чытайце таксама:
Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі
Студэнтку з Мінска затрымалі за падпрацоўку вэбкамшчыцай. У яе быў нават сацпакет