БЕЛ Ł РУС

На Светлагорскім ЦКК загарэлася транспарцёрная стужка

18.04.2025 / 18:37

Nashaniva.com

Падраздзяленні МНС выязджалі па сігнале аб узгаранні на тэрыторыі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, піша прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця на месца выкліку ратавальнікі выявілі, што гарыць транспарцёрная стужка цэха на плошчы 20 квадратных метраў.

Пажарнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула