Праваабаронцы: У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы
Вядома, што яны тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту — людзям інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК, піша «Вясна».
Паводле відавочцаў, дзяржынцаў сапраўды пераследуюць па «народным» артыкуле, бо частка затрыманых — людзі з суседніх дамоў адной вуліцы.
Паведамляецца, што нагодай для пераследу сталі «пратэсныя» фотаздымкі і відэа, па якіх ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый.
Вядома пра прыкладна пяць затрыманых, дакладная колькасць людзей, што трапілі пад пераслед, высвятляецца.