БЕЛ Ł РУС

9 тысяч кніг з рук у рукі: у ЗША сотні чалавек стварылі «жывы ланцуг», каб дапамагчы кнігарні з пераездам

18.04.2025 / 14:29

Nashaniva.com

У акцыі ўзялі ўдзел 300 чалавек.

Жыхары невялікага мястэчка Чэлсі ў ЗША ўтварылі «жывы ланцуг», каб дапамагчы мясцовай кнігарні перанесці на новую лакацыю больш за дзевяць тысяч кніг.

Удзельнікі сталі ў два шэрагі ўздоўж ходнікаў у цэнтры горада. «Ланцуг» пачынаўся каля старой лакацыі і заканчваўся каля новага месца, куды вырашыла пераехаць кнігарня.

Людзі па чарзе перадавалі кнігі адзін аднаму і ставілі іх на паліцы ў новым магазіне паводле алфавіту. Як гэта адбывалася — паказалі на старонцы кнігарні ў Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Serendipity Books (@serendipity_books_chelsea)

«Вельмі шмат людзей хацелі дапамагчы. Гэта быў зручны спосаб перамясціць кнігі. А яшчэ — магчымасць для кожнага ўзяць удзел», — адзначыла ўладальніца кнігарні Мішэль Таплін.

Паводле яе слоў, увесь працэс заняў крыху менш за дзве гадзіны. Жанчына кажа, што найманне транспартнай кампаніі для ўпакоўкі і распакоўкі тысяч кніг заняло б значна больш часу.

Новую кнігарню плануюць адкрыць на працягу наступных двух тыдняў.

Агулам у Чэлсі пражывае 5300 чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула