БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей

18.04.2025 / 11:34

Nashaniva.com

«Мы павінны вельмі хутка, і я кажу пра лічаныя дні, вызначыць, ці гэта магчыма», — сказаў Марка Рубіа.

Марка Рубіа. Фота: Win McNamee / Getty Images

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у пятніцу, што калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, Злучаныя Штаты павінны адмовіцца ад сваіх намаганняў і рухацца далей, паведамляе CNN.

«Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей», — сказаў ён журналістам перад адлётам з Парыжа. «Мы павінны вельмі хутка, і я кажу пра лічаныя дні, вызначыць, ці гэта магчыма».

Гэтыя каментары прагучалі на наступны дзень пасля таго, як ён і спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф сустрэліся з еўрапейскімі і ўкраінскімі саюзнікамі, паколькі адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа імкнецца пакласці канец вайне Расіі супраць Украіны.

Згодна з інфармацыяй Дзярждэпартамента, распрацаваны ЗША план міру атрымаў «абнадзейлівы водгук» падчас перамоў, хоць падрабязнасці гэтага плана не агалошваліся. Таксама паведамляецца, што Рубіа паразмаўляў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і перадаў яму той жа план.

Выступаючы ў пятніцу, Рубіа сказаў, што ён і Уіткаф прыбылі ў Парыж, каб «пачаць размову пра больш канкрэтныя пункты таго, што можа спатрэбіцца для завяршэння вайны» і вызначыць, ці гэта ўвогуле магчымы сцэнар.

«Калі гэта немагчыма, калі нашы пазіцыі настолькі розныя, што нічога не адбудзецца, то, думаю, прэзідэнт ужо на тым этапе, калі ён скажа — мы скончылі», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»

Каментары да артыкула