БЕЛ Ł РУС

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

18.04.2025 / 10:43

Nashaniva.com

У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што «на гэтым тыдні» Расія перадасць ЗША адказ на прапанову аб «спыненні агню» ва Украіне.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

«Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны. З акупаваных пяці абласцей Пуцін можа атрымаць частку тэрыторый, але не ўсе», — заявіў спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф.

«І РФ, і Украіна зацікаўленыя ў гэтых 5 рэгіёнах [відаць, маюцца на ўвазе Крым, Данецкая і Луганская акупаваныя вобласці, а таксама частка акупаваных Запарожскай і Херсонскай абласцей,— НН].

Зараз галоўная праблема — не працяглая агрэсія РФ, а нежаданне Украіны аддаваць землі», — сказаў ён.

У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што «на гэтым тыдні» Расія перадасць ЗША адказ на прапанову аб «спыненні агню» ва Украіне. Пра гэта ён сказаў у Белым доме падчас сустрэчы з прэм’еркай Італіі Джорджай Мелоні.

У Трампа спыталі, у які момант ён прыме рашэнне пра тое, ці гатовая Расія да спынення агню — і, калі спатрэбіцца, узмоцніць супраць яе санкцыі.

«Пабачым, чым гэта скончыцца. Мы атрымаем ад іх (Расія) адказ на гэтым тыдні, зусім хутка, і пабачым», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула